BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лукашэнка - Сусветнаму банку: Дайце грошай на будаўніцтва дарог!

16.09.2014
Лукашэнка - Сусветнаму банку: Дайце грошай на будаўніцтва дарог!
Бо ад дарог Беларусі залежыць эфектыўнасць эканомікі як Усходу, так і Захаду, заявіў прэзідэнт, просячы дапамогі на сустрэчы з прадстаўніком банка Лорай Так.

Аляксандр Лукашэнка просіць Сусветны банк (СБ) пашырыць фінансаванне праектаў дарожнага будаўніцтва ў Беларусі, са спасылкай на БелаПАН піша "Наша Ніва".

На сустрэчы 16 верасня з віцэ-прэзідэнтам СБ па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Лорай Так, якая знаходзіцца з візітам у Мінску, Лукашэнка, у прыватнасці, сказаў: "Вельмі вас прашу, каб у плане пашырэння фінансавання, якое прадугледжваецца на гэты і наступны гады, былі выдзеленыя Сусветным банкам дадатковыя рэсурсы для будаўніцтва аўтамабільных дарог у Беларусі". 

Паводле слоў Лукашэнкі, беларускія спецыялісты прадставяць Сусветнаму банку планы і праекты, у тым ліку па дарожным будаўніцтве. "Думаю, вы падтрымаеце іх. Тым больш гэта не столькі інтарэс Беларусі, колькі Еўрапейскага саюза, Расіі і Азіі, - цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. - Калі такая падтрымка будзе, гарантую, што праз тры-чатыры гады дарожная сетка, асабліва па мадэрнізацыі транспартных калідораў, стане шырэйшай у два разы і лепшай". 

Лукашэнка адзначыў, што Сусветны банк аказвае Беларусі вялікую падтрымку ў будаўніцтве аўтамабільных дарог.

"Сусветны банк разумее, што Беларусь з'яўляецца транзітнай дзяржавай, і ад таго, якія тут будуць дарогі, будзе залежаць эфектыўнасць эканомікі як Усходу, так і Захаду", - падкрэсліў ён. 

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у Беларусі прынятыя пэўныя праграмы на 2014 і 2015 гады "з прыстойным аб'ёмам фінансавання". \

"Але Сусветны банк паабяцаў, што гэта фінансаванне можа быць яшчэ шырэйшым. У сувязі з тым, што іншыя суседнія транзітныя дзяржавы паміж Еўропай і Усходам цяпер у цяжкім становішчы (асабліва Украіна), Беларусь з'яўляецца найбольш прывабнай краінай транзіту", - адзначыў Лукашэнка.

Ён таксама дадаў, што ў Беларусі прынятыя дадатковыя меры па будаўніцтве і мадэрнізацыі існуючых транспартных калідораў паміж Еўропай і Азіяй. 

Беларусь таксама зацікаўлена і ў падтрымцы Сусветным банкам іншых праграм, дадаў Лукашэнка. 

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў СБ за супрацоўніцтва і за ацэнку, дадзеную Беларусі ў штогадовай справаздачы Сусветнага банка.

"Скажу адкрыта, мы спецыяльна не працуем, каб спадабацца ўсім у свеце, але хацелася б, каб мы Сусветнаму банку падабаліся", - заявіў Лукашэнка. 

Ён не выключыў, "што над дзейнасцю Сусветнага банка пераважаюць нейкія палітычныя фактары".

"Але тое, што Сусветны банк з'яўляецца найменш палітызаванай фінансава-эканамічнай структурай, - гэта факт, пра гэта гавораць тыя праекты і праграмы, па якіх мы з вамі супрацоўнічаем", - лічыць Лукашэнка. 

Ён адзначыў вялікую дапамогу СБ у мадэрнізацыі энергетычнай базы Беларусі. Гэта, паводле слоў Лукашэнкі, дало магчымасць значна прасунуцца ў энергаэфектыўнасці, а таксама ў пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС. 

"Мабыць, ніхто нам больш не дапамагае, чым Сусветны банк", - сказаў Лукашэнка і дадаў: "Беларусь адкажа на гэта дабром".

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео