BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь чакаюць пустыя паліцы ў крамах ды новыя цэннікі на таварах

20.08.2014
Беларусь чакаюць пустыя паліцы ў крамах ды новыя цэннікі на таварах
Эканамісты прагназуюць дэфіцыт, падвышэнне коштаў і хуткае ўзбагачэнне бізнэсоўцаў, якім будзе дазволена рэалізоўваць "шэрыя" схемы рээкспарту забароненых еўрапейскіх тавараў у Расію.

"Сітуацыя будзе аналагічная 2011 году. Хоць і ў меншых маштабах. Улады гатовыя ахвяраваць унутраным рынкам, каб скарыстаць магчымасць зарабіць у ажыятажны перыяд", - цытуе эксперта Сяргея Чалага "Радыё Свабода".

З-за эканамічных санкцый супраць еўрапейскіх прадуктаў у Расіі ўжо падняліся кошты на шэраг прадуктовых тавараў.

На думку інвестыцыйнага аналітыка Сцяпана Свідзерскага, такое падвышэнне коштаў - яшчэ толькі пробнае:

"Расійскія рытэйлеры тэстуюць пакупнікоў - на колькі больш тыя гатовыя плаціць за прадукты на фоне санкцыяў і праблемаў з дастаўкай. Падвышаючы такім чынам кошты, яны проста рыхтуюцца да таго, на якім узроўні коштаў будзе выгадна працягваць імпартаваць у Расію прадукцыю", - тлумачыць ён.

Аляксандар Лукашэнка паабяцаў Крамлю не дапускаць рээкспарту забароненых прадуктаў у Расію праз тэрыторыю Беларусі. Але адначасова распарадзіўся, што не павінен цярпець унутраны рынак.

Аднак, на думку экспертаў, беларусам варта рыхтавацца да таго, што расійскія цэны неўзабаве ўсталююцца і ў нас.

"Беларусь з Расіяй у адной мытнай прасторы. У нас ужо доўгі час адзіны рынак тавараў і паслугаў, - кажа Свідзерскі. - Калі ў Расіі падвышаюцца цэны, яны аўтаматычна падцягнуць і нашы цэны да свайго ўзроўню".

Сяргей Чалы адзначае, што разам з відавочнай перспектывай падвышэння цэнаў на прадукты нас чакае і дэфіцыт.

"У першую чаргу гэта звязана з тым, што ўжо надта вялікая спакуса ва ўладаў павялічыць пастаўкі ў Расію. Наша ж насельніцтва валютай не плаціць. Таму яно яшчэ можа і пачакаць. А тыя аб’ёмы павелічэння паставак нашай прадукцыі ў Расію, якія нашы ўлады заяўлялі, перавышаюць магчымасці павелічэння айчыннай вытворчасці. Нават з улікам усіх схемаў так званай „перапрацоўкі“. Таму відавочна, што будзе цярпець і ўнутраны рынак", - гаврыць эксперт.

Калі ўжо немагчыма будзе "не заўважаць" перабояў з пастаўкамі ўнутры Беларусі, улада звыкла зробіць выгляд, што "абараняе айчыннага спажыўца", - апісвае нашу недалёкую будучыню Чалы.

"Зразумела, што асноўнай прычынай назавуць не дзяржаўную палітыку, а ўсялякіх чаўнакоў і неарганізаваны вываз, - кажа Сяргей Чалы. - А адзіны спосаб змагання, як высьветлілася, - гэта тое, што афіцыйна называецца "ліквідацыя дыфэрэнцыялу цэнаў". Калі проста - то цэны паднімуцца да ўзроўню суседніх краінаў".

Такім чынам, уведзеныя Пуціным санкцыі толькі ўзбагацяць блізкіх да беларускай улады бізнэсоўцаў, а простым беларусам застануцца пустыя паліцы ў крамах ды новыя цэннікі на таварах.

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" пісала, што прадстаўнікі афіцыйнага Мінску аптымістычна сустрэлі навіну пра расійскае эмбарга еўрапейскім таварам. "Для нас гэта кландайк", - заявіў першы немеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Марыніч.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео