BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вуліцы танкаў не баяцца

30.06.2014
Вуліцы танкаў не баяцца
Мінскія чыноўнікі запэўніваюць, што рух вайсковай тэхнікі па горадзе вымагае толькі прыбірання

На прадпрыемстве, якое абслугоўвае мінскія дарогі заяўляюць, што дарогі пасля праходу танкаў у Мінску толькі падмятаюць, ніяк не рамантуюць.
На прадпрыемстве Гаррамаўтадар Мінгарвыканаму паведамілі, што ніводнага разу не рамантавалі дарогі ў Мінску пасля вайсковых парадаў. Тым часам кіроўцы кажуць, што пасля танкаў дарогі нагадваюць пральную дошку.

«Мяне не трасе, усё добра, не хвалюйцеся,» — сказаў карэспандэнту Радыё Свабода гендырэктар Гаррамаўтадару Дзяніс Глінскі.

Паводле галоўнага інжынэра Гаррамаўтадару Аляксандра Ярошыка, ніякіх скаргаў ад кіроўцаў на якасць дарог пасля парадаў да іх на прадпрыемства не паступала. Ён таксама кажа, што дарогі пасля танкаў не патрабуюць рамонту:

«Адзінае, што яны наносяць на разметку адбіткі. А ў цэлым ужо настроіліся. Атрымліваецца хіба што шумавы эфэкт з-за грабёнкі. Але з пункту гледжаньня тэхнічных характарыстык ні разу не было такога, каб пасля танкаў перакладалі асфальт альбо для іх перакладалі. У цэлым па нарматыве нармальна, адзінае, што зубамі яны робяць маленькія ракавіны, якія ствараюць шумавы эфэкт. Раней былі выпадкі, калі наяжджалі на бардзюры, але цяпер салдаты малайцы, навялі ў гэтым парадак. Можа быць урон, калі толькі з’едзе ўбок і нешта пашкодзіць, па асфальце ён нічога не зробіць такога звышнатуральнага. Маршрут пракладзены так, што і па мастах яны моцна не едуць, толькі па тых, якія вытрымаюць нагрузку. Нейкага звышурону і наогул урону няма. Калі б гэта былі ямы па калена, як іншы раз па вясне бывае...».

За вайсковай тэхнікай ідзе ўборачная, каб прыбраць сколы, якія робяць зубы на гусеніцах.


«Вось гэта змываюць і змятаюць, бо пойдзе пыл. Калі адкрыць рух па гэтым участку, то пойдзе пыл. А ў горадзе падняць пыл, потым мы тыдзень яго будзем прыбіраць. Дык мы яго адразу прыбіраем, каб яго не было. Інакш ён на дамах, на шкле асядзе, ён некуды ж дзенецца. А так мы яго змываем, змятаем у кучы і стараемся адразу сабраць, бо так зручней — адразу сабраць. Трэба ўсё прамесці адразу. Гэта ў выніку атрымаецца танней, чым потым перамятаць».

3 ліпеня ў Мінску адбудзецца вайсковы парад з удзелам каля 240 адзінак баявой тэхнікі, у тым ліку расійскай. На сёньня ўжо прайшлі дзве рэпетыцыі параду.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео