BE RU EN
rss facebook twitter

Душа грамадзянскай вайны

25.03.2014  |  Стихотворение дня   |  Лера Сом
Душа грамадзянскай вайны

Душа Грамадзянскай Вайны
ляціць у парчы і крыві,
шукае кавалак зямлі…
Я помню: усе мы жылі
у чорным - жалобным маны,
у белым - хавалі званы.

Саван-сон, саван-снег,
хто знайшоў, хто пазбег
Краіны Грамадзянскай Вайны?

Гляджу ў ледзяную ваду:
ці гэта калісьці было,
ці заўтра пабачу крыло
над холадам і над цяплом
пачвары, якой не знайду
iмя, каб заклясці бяду?

Саван-сон, саван-снег,
хто знайшоў, хто пазбег
Краіны Грамадзянскай Вайны?

Ідзём - жабракі-каралі,
пяём - падстаўляйце каўшы,
гандлюем самотай душы.
Вяшчунства - душы-не душы:
зірнеш на лясы і палі
i ведаеш, дзе і калі…

Саван-сон, саван-снег,
хто знайшоў, хто пазбег
Краіны Грамадзянскай Вайны?

Об авторе:

Лера Сом

Лера Сом

Беларусская поэтесса и бард. Член Союза беларусских писателей. Автор пяти поэтических сборников. В 2000г. выпустила кассету авторских песен «Genius Loci». Работает в средней школе преподавателем рисования и беларусского языка и литературы

Принять участие в проекте можно, выслав свои работы на адрес: [email protected]

Приглашаем к сотрудничеству всех, кто любит и умеет писать стихи!

Видео