BE RU EN
rss facebook twitter

Ул.Мацкевіч: Апазіцыйныя лідары не зрабілі крокаў насустрач ані грамадству, ані адзін аднаму (Відэа)

03.01.2012
Ул.Мацкевіч: Апазіцыйныя лідары не зрабілі крокаў насустрач ані грамадству, ані адзін аднаму (Відэа)

Рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі пасля гістарычнага мінімуму ў верасні крыху вырас. Снежаньскае апытанне незалежных сацыёлагаў паказала, што цяпер кіраўніку краіны давяраюць амаль 25% беларусаў супраць 20% тры месяцы таму. "Нязначны рост рэйтынгу звязаны з высноваю людзей, якія вагаліся, а цяпер давяраюць больш: маўляў, кіраўнік здолеў стабілізаваць сітуацыю ў краіне", - мяркуе філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

 

Згодна з апытаннем, якое ў снежні правёў Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, палепшылася і эканамічнае самаадчуванне насельніцтва. Але лічбы па-ранейшаму ўражваюць: 81,5% апытаных мяркуюць, што эканоміка краіны застаецца ў крызісе, а 59,8% адзначылі пагаршэнне свайго эканамічнага стану. 56,8% мяркуюць, што крызіс толькі пачаўся і ягонае паглыбленне наперадзе. Сярод асноўных віноўнікаў усіх бедаў лідарам застаецца Аляксандр Лукашэнка (53,7%).

Ці скарысталася апазіцыя "чорнымі часамі" для рэйтынгу дзейнага кіраўніка дзяржавы? "Апазіцыйныя лідары не зрабілі крокаў насустрач ані грамадству, ані адзін аднаму. Трэба складаць намаганні ўсіх, але гэтага не робіцца, - мяркуе філосаф. - У людзей ёсць чаканні, але не вызначана, хто б канкрэтна мог бы быць апанентам Лукашэнкі"

 

 

 Паводле Belsat.Eu

Видео