BE RU EN
rss facebook twitter

Беларуская філасофская прастора адзначыла другую гадавіну

29.12.2011
Беларуская філасофская прастора адзначыла другую гадавіну

Два гады жыцця Беларускай філасофскай прасторы былі насычаныя самымі рознымі падзеямі: прэзентацыямі кніг і лекцыямі, канферэнцыямі і сустрэчамі ў літаратурнай кавярні, філасофскім летнікам і кінафестывалем. Але перадусім філасофская прастора - гэта людзі, якія за сваю дзейнасць на працягу года на імпрэзе ў Галерэі "Ў" былі ўзнагароджаныя дыпломамі і спецыяльнымі статуэткамі "Освальдамі", сімваламі Беларускай філасофскай прасторы. 

 

За ўдзел у арганізацыі Кангрэса даследчыкаў Беларусі былі узнагарожданыя Аляксандр Адамянц (Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў) і Андрэй Казакевіч (Інстытут палітычных даследванняў "Палітычная сфера").

За стварэнне "Лятучага універсітэта" "Освальда" атрымаў Уладзімір Мацкевіч .

"Лятучы універсітэт" - гэта не только адукацыя, але і прастора, дзе павінна быць вольна думцы. А паколькі думка так ці інакш звязана з філасофіяй, то было б вельмі добра, каб філасофская прастора таксама была месцам лакалізацыі лятучага універсітэта", - адзначыў спадар Мацкевіч.

Паколькі Беларуская філасофская - прастора некамерцыялізаваная і з’яўляецца выключна добраахвотнай ініцыяіывай "знізу", ёй вельмі важныя такая ж добраахвотная матэрыяльная дапамога. Менавітя яе аказаў прасторы Яўген Масквіч, прычым у цяжкі для ўсёй краіны час, і гэта дало магчымасць правесці шэраг мерапрыемстваў, якія без гэтай дапамогі проста не адбыліся б.

Сяргей Шабохін і Таццяна Арцімовіч былі адзначаныя за унёсак у развіццё contemporary art. Сяргей стварыў сайт artaktivist.org, пляцоўку для абмеркавання сучаснага мастацтва ў беларускім кантэксце. Таццяна таксама ўдзельнічае ў "Арт актывісце", а яшчэ збіраецца рабіць спецыяльны праект, прысвечаны тэатру.

За выданне 4-томніка Чэслава Мілаша, што ёсць значным крокам насустрач еўрапейскай культуры, узнагароды атрымалі Андрэй Хадановіч (як рэдактар выдання), а таксама арт-дырэктар кнігарні  "Логвінаў " Павел Касцюкевіч.

Аляксандр Сарна быў адзначаны за кнігу "Образ и медиум: визуальный текст в массовой коммуникации", а Ігар Гафараў - за кнігу "Партиципаторные музыкальные сообщества в новой эстетике и организация социальной жизни". Лідзія Міхеева - за актыўны ўдзел у жыцці Беларускай філасофскай прасторы, а Аляксей Братачкін - за новы жанр інтэлектуальнага фотарэпартажа. Шэрагу ўдзельнікаў Беларускай філасофскай прасторы ўручылі дыпломы за арганізацыю канферэнцыі, прысвечанай чэшскаму філосафу Яну Патачцы, а калектыўнага "Освальда" за гэтую справу перадалі Паўлу Баркоўскаму.

 

Юлія Інышава, ЕўраБеларусь 
Видео