BE RU EN
rss facebook twitter

На кампенсацыю штрафа Алеся Бяляцкага беларусы сабралі больш за палову сумы

28.12.2011
На кампенсацыю штрафа Алеся Бяляцкага беларусы сабралі больш за палову сумы

Грамадзяне Беларусі меньш чым за два тыдні пералічылі на кампенсацыю штрафа, прысуджанага Алесю Бяляцкаму, больш за палову сумы. 

 

Нагадаем, што 15 снежня праваабаронцы і грамадскія дзеячы абвясцілі збор сродкаў на карысць кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна". Яны прапанавалі грамадскім коштам аплаціць тую суму, якую налічыў суд: 720 мільёнаў рублёў шкоды і 36 мільёнаў рублёў судовай пошліны.

Паплечнік асуджанага праваабаронцы Уладзімір Лабковіч кажа, што сабрана ўжо больш за палову сумы. Дакладную лічбу ведае жонка палітвязня Наталля Пінчук, але яна цяпер займаецца пахаваннем бацькі Алеся Бяляцкага.

"Мы пакуль не можам паведаміць лічбу, таму што Наталля зараз займаецца пахаваннем. Толькі яна можа схадзіць у банк і даведацца. Прыблізна больш за палову сабралі, але дакладна я вам не скажу", - паведаміў Еўрарадыё Уладімір Лабковіч.

Грошы мяркуюць сабраць да разгляду касацыі на прысуд праваабаронцу. Ініцыятары акцыі мяркуюць, што выплата налічанага штрафу паўплывае на змякчэнне прысуду Алесю Бяляцкаму.

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" 
Видео