BE RU EN
rss facebook twitter

Публічная лекцыя Захара Шыбекі "Скарбы беларускіх мястэчкаў: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне"

19.12.2011
Публічная лекцыя Захара Шыбекі "Скарбы беларускіх мястэчкаў: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне"

 ГАРАДСКАЯ МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ ТВОРАЎ Л. ШЧАМЯЛЁВА

прасп. Ракасоўскага, 49

23 снежня, 18.30

 

Звычайна скардзяцца, што нам не хапае турыстычнай інфраструктуры: гатэляў, дарог, разгалінаванай сістэмы харчавання. Аднак не менш важны складнік турыстычнага прадукту - інтэлектуальны. Менавіта таму я акцэнтую ўвагу на важнасці гістарычных ведаў.

Захар Шыбека,
з інтэрв'ю TUT.BY

23 снежня, амаль у самую вігілію Каляднага свята, у цыкле лекцый "Urbi et Orbi" - знаўца гарадской цывілізацыі, вядомы гісторык, прафесар Захар Шыбека з лекцыяй "Скарбы беларускіх мястэчкаў: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне".

Вядома, скарбы маюць тыповы лёс: ствараюцца, разбураюцца, а потым узнаўляюцца. Гэты працэс лектар вобразна параўноўвае з хрысціянскімі ўяўленнямі пра згубленасць раю і прапануе слухачам сваей лекцыі чатыры сюжэты:

1. "Рай" першапачатковы: гістарычны нарыс мястэчак і ацэнка іх гісторыка-культурнай спадчыны.

2. "Рай" страчаны: агляд разбураных помнікаў архітэктуры, ацэнка людскіх страт, згубленых кніжных збораў, музейных і іншых культурных каштоўнасцяў.

3. "Рай" захаваны і ўзноўлены: акцэптацыя ўвагі на захаваўшыхся помніках архітэктуры, гісторыі і культуры, а таксама адлюстраванне дзяржаўнай палітыкі памяці (рэстаўрацыя, музеізацыя, мемапыялізацыя, рэстытуцыя).

4. Ключы ад "раю" - ключы, якія прадастаўляе пазнавальны навуковы турызм: ацэнка ўзроўню развіцця гэтага турызму ў Беларусі, інфармацыя аб крыніцах ведаў пра былыя мястэчкі (архівы, сайты, кнігі), практычныя парады па выпрацоўцы турыстычных маршрутаў і метадаў арганізацыі турызму.

Для людзей характэрна ідэалізацыя мінулага, настальгія па мінуламу. Важна зразумець, што на гэтай ідэалізацыі і настальгіі людзей па мінуламу трымаецца сучасны турыстычны бізнес. Турызм прэзентуе культуру мінулага, нацыянальную традыцыю. Ён выступае важнай крыніцай інвестыцый найперш у эканоміку гарадоў, спрыяе іх мадэрнізацыі. Асабліва гэта важна для выжывання малых гарадоў.

 

Разам з Захарам Шыбекам паспрабуем ацаніць ролю былых беларускіх мястэчак у развіцці турызму, паказаць іх гісторыка-культурны патэнцыял і вызначыць некаторыя меры, якія б спрыялі росту запатрабаванасці гэтага патэнцыялу.

Таксама будзе даступная анлайн трансляцыя па адрасе: http://distance.fly-uni.org/course/view.php?id=48 (можно зайсці "госцем").


Запрашаем усіх зацікаўленых! 

Видео