BE RU EN
rss facebook twitter

Сумніўныя судовыя працэдуры

15.12.2011
Сумніўныя судовыя працэдуры

У жніўні 2011 года польская пракуратура перадала Беларусі інфармацыю наконт банкаўскіх рахункаў беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. На аснове гэтай інфармацыі Бяляцкі быў асуджаны беларускімі ўладамі да 4,5 гадоў турмы строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. 

 

Прайшоў час, і 12 снежня ў польскім аэрапорце быў затрыманы Алесь Міхалевіч - беларускі апазіцыянер, які быў адным з кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. Пасля масавых пратэстаў 19 снежня супраць фальсіфікацыі рэзультатаў выбараў ён быў арыштаваны і катаваны КДБ. Вызвалены ён быў 19 лютага на ўмовах таго, што ён не будзе раскрываць інфармацыю наконт катаванняў. Тым не менш, пасля вызвалення Міхалевіч публічна расказаў пра гэта і быў вымушаны бегчы з Беларусі. Ён атрымаў прытулак у Чэхіі.

Цяпер Міхалевіч пераследваўся на аснове запыта Беларусі, таму быў адпаведна ўключаны ў базу дадзеных Інтэрпола. Гэтае затрыманне грунтавалася на той жа Дамове аб прававой дапамозе паміж Беларуссю і Польшчай, якая сталася ў жніўні 2011 года прававой асновай для выдачы дадзеных па банкаўскіх рахунках Алеся Бяляцкага.

Затрыманне беларускага апазіцыянера выклікала неадкладную рэакцыю польскага МЗС: намеснік міністра замежных спраў Польшчы Кшыштаф Станоўскі асабіста пасадзейнічаў вызваленню Алеся Міхалевіча. Лідэр апазіцыі быў вызвалены ўжо праз некалькі гадзін, аднак ён прапусціў свой самалёт у Лондан, дзе беларускія актывісты сустракаліся з чыноўнікамі Вялікабрытаніі. Пракуратура тады патлумачыла, што затрыманне было стандартнай судовай працэдурай пераследу асобы, уключанай у спіс Інтэрпола, калі гэтая асоба перасякае мяжу.

Справа з Алесем Міхалевічам зноў дэманструе, наколькі неэфектыўнымі з'яўляюцца судовыя працэдуры і наколькі сумніўнымі ёсць патокі абмену інфармацыяй паміж дзяржавамі-членамі Інтэрпола. Абодва прыведзеныя вышэй прыклады могуць прывесці нас да высновы, што існуе настойлівая неабходнасць ўсебаковага ўрэгулявання пытанняў аказання прававой дапамогі на еўрапейскім узроўні з трэцімі краінамі. Так, на ўзроўні ЕС супрацоўніцтва паміж самімі дзяржавамі-членамі ўжо наладжанае; аднак, што датычыць нечленаў ЕС, пагадненні зараз заключаныя толькі з некаторымі кранамі (з ЗША і Японіяй, у прыватнасці). Прыйшоў час, каб пачаць дыскусію аб неабходнасці прыняць акты аб супрацоўніцтве з недэмакратычнымі рэжымамі і ўсталяваць інструменты аховы праваабаронцаў і апазіцыянераў у трэціх краінах. Акрамя неабходнасці стварыць адпаведныя інструменты супрацоўніцтва, дзве дадзеныя гісторыі дэманструюць неабходнасць выхавання выканаўчых улад у справе павагі правоў чалавека. 

 

Пераклад з анлійскай мовы: Яўгенія Камарова, ЕўраБеларусь - паводле: Dominika Bychawska-Siniarska, Zuzanna Warso, Europe of Human Rights

Видео