BE RU EN
rss facebook twitter

Запрашаем прыняць удзел у круглым стале Нацыянальнай платформы ФГС УП

13.12.2011
Запрашаем прыняць удзел у круглым стале Нацыянальнай платформы ФГС УП

 

Нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнерства
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь"

запрашаюць да ўдзелу ў круглым стале:

"Усходняе партнерства і грамадзянская супольнасць Беларусі: новыя выклікі і перспектывы развіцця"

Мінск, 20 снежня 2011 года


20 снежня 2011 года ў Мінску адбудзецца круглы стол па выніках трэцяй сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёртсва: "Партнёрства дзеля дэмакратычных рэформаў і еўрапейскай інтэграцыі".

28-30 лістапада 2011 года ў Познані (Польшча) адбыўся трэцці штогадовы Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП). Форум праходзіў пад лозунгам "Партнёрства дзеля дэмакратычных рэформ і еўрапейскай інтэграцыі" і сабраў каля 300 дэлегатаў і гасцей з ліку прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны і Еўрапейскага Саюза. У гэтым годзе ФГС УП праходзіў у пашыраным фармаце з трыма днямі мерапрыемстваў, замест палутара сутак ранейшага фармата. Гэтымі днямі ўдзельнікі Форума, апроч распрацоўкі тэматычных прыярытэтаў шматбаковага супрацоўніцтва, абмеркавалі і прыныялі новую Канцэпцыю струтуры і развіцця ФГС УП, што ў тым ліку замацавалала легітымнаяць дзейнасці нацыянальных платформ. Сярод выступоўцаў на Форуме ў гэтым годзе прымалі ўдзел еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, афіцыйныя прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі і краінаў ЕС, эксперты і дзеячы грамадзянскай супольнасці Усходняга парнерства і ЕС.

Удзельнікі беларускай дэлегацыі прадстаўлялі на Форуме прапановы аб яго стратэгічным развіцці, дзяліліся галіновымі напрацоўкамі і прымалі актыўны ўдзел у працы тэматычных рабочых груп. Па выніках галасавання, тры беларуса ўвайшлі у склад Кіруючага камітэту ФГС УП на наступны год.

 

Круглы стол будзе прысвечаны прадстаўленню і ацэнцы вынікаў трэцяга Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства і пытанням развіцця Нацыянальнай платформы.

Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца дэлегаты ФГС УП ад Беларусі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, эксперты і журналісты.

Колькасць месцаў абмежаваная, таму для ўдзелу ў круглым стале просім папярэдне заявіць аб жаданні прыняць удзел у круглым стале не пазней 18 снежня 2011 года праз адрас электроннай пошты нацыянальнага каардынатара ФГС УП па Беларусі: [email protected] або праз тэлефон: (+375 29) 633-89-93.

У заяўцы неабходна пазначыць:
  • імя і прозвішча,
  • назву прадстаўляемай арганізацыі,
  • а таксама кантактны: адрас электроннай пошты і тэлефон.

Пра дакладнае месца правядзення круглага стала будзе паведамлена усім яго ўдзельнікам не пазней за 19 снежня 2011 года.  

Час правядзення круглага стала: з 10.00 да 13.00.

Видео