BE RU EN
rss facebook twitter

Стратэгія ЕС падтрымкі карыстальнікаў Інтэрнэту і кібер-актывістаў у аўтарытарных краінах

13.12.2011
Стратэгія ЕС падтрымкі карыстальнікаў Інтэрнэту і кібер-актывістаў у аўтарытарных краінах

"Дысканэкту - не!"

У рамках Стратэгіі "Дысканэкту - не!", запуск якой адбыўся 12 снежня 2011 года ў Бруселі, Еўрапейскі Саюз прызначыў былога нямецкага міністра абароны, а таксама былога міністра эканомікі і тэхналогій Карла-Тэадора цу Гутэнберга дарадцай Еўракамісіі па пытаннях забеспячэння пастаяннай падтрымкі інтэрнэт-карыстальнікаў, блогераў і кібер-актывістаў, якія жывуць ва аўтарытарных дзяржавах. 

 

На здымку: Карл-Тэадор цу Гутэнберг і Нэлі Крус

Абвяшчаючы запуск Стратэгіі, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі па лічбавых тэхналогіях Нэлі Крус паведаміла, што першым трывожным сігналам для яе стварэння стала "Арабская вясна". Яна сказала, што ў Егіпце сацыяльныя медыя дазволілі людзям абыходзіць дзяржаўныя СМІ і дадала, што пра разню ў г. Хама (Сірыя), якая адбылася ў 1982 годзе, людзям не расказвалі шмат месяцаў, а ўжо "у 2011 годзе інтэрнэт-сервісы абмена відэаматэрыяламі дапамаглі выкрыць злачынныя замоўчванні рэжыма. Рэпрэсіўныя рэжымы зараз усведамляюць усю моц сацыяльных сетак і спрабуюць іх адключыць. Ім гэта не ўдаецца цалкам, і ЕС імкнецца забяспечыць павагу правоў інтэрнэт-карыстальнікаў гэтак жа, як і іх правоў у рэальнасці".

Выказваючы сваю падтрымку ініцыятыве, вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан сказала: "Права на свабоду камунікацыі з'яўляецца адным з асноўных правоў чалавека. Інтэрнэт і сацыяльныя медыя сталі важным спосабам садзейнічання свабодзе выражэння меркаванняў. Менавіта таму ЕС мае намер супрацьстаяць любым неабгрунтаваным абмежаванням у Інтэрнэце і іншых новых сродках масавай інфармацыі".

Карл-Тэадор цу Гутэнберг будзе падтрымліваць кантакты з дзяржавамі-членамі ЕС, краінамі трэцяга свету і няўрадавымі арганізацыямі, якія маюць намер працаваць у галіне свабоды правоў чалавека, і кансультаваць іх для скаардынаванага і эфектыўнага прасоўвання Стратэгіі. Нэлі Крус заявіла, што прызначэнне на гэты пост былога міністра абароны Германіі дапаможа гарантаваць прасоўванне Інтэрнэта і іншых інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) у якасці гарантаў палітычнай свабоды, дэмакратычнага развіцця і эканамічнага росту краін.

Віцэ-прэзідэнт Нэлі Крус спынілася на трох з найбольш важных элементаў Стратэгіі:

  • Укараненне нтэрнэт-пакетаў выжывання" для актывістаў. Простае ў выкарыстанні праграмнае/апаратнае забеспячэнне накіраванае на дапамогу людзям абысці цэнзуру і абараніцца ад нагляду.

  • Стымуляванне кампаній ЕС распрацоўваць метады самакіравання альбо далучацца да існуючых ініцыятыў (напрыклад, да Ініцыятывы глабальнай сеткі), каб спыніць продаж дыктатарскім рэжымам праграмных сродкаў ІКТ для распаўсюджвання рэпрэсій.

  • Падтрымка хостынгаў для дапамогі забароненым кантэнтам дасягаць сваёй аўдыторыі (напрыклад, прагляд блогаў і відэа), а таксама для дазволу на ананімнае выкарыстанне Інтэрнэту.

Стратэгія "Дысканэкту - не!" будзе дапамагаць людзям чатырма спосабамі:

  1. Распрацоўка і прадастаўленне тэхнічных сродкаў праз выкарыстанне ІКТ для абароны прыватнасці і павышэння бяспекі людзей, якія жывуць у краінах з недэмакратычнымі рэжымамі.

  2. Навучанне і павышэнне дасведчанасці актывістаў аб магчымасцях і рызыках ў галіне ІКТ; у прыватнасці, аказанне дапамогі актывістам для іх найлепшага карыстання сацыяльнымі сеткамі і блогамі і павышэнне ўсведамлення імі рызыкі таго, што за імі можа весціся назіранне падчас камунікацыі ў Інтэрнэце.

  3. Збор высокаякаснай інфармацыі наконт падзей у рэгіёнах для таго, каб кантраляваць узровень цэнзуры і нагляду за людзьмі.

  4. Супрацоўніцтва. Распрацоўка практычных спосабаў для гарантавання таго, што ўсе зацікаўленыя бакі змогуць абменьвацца інфармацыяй пра сваю дзейнасць і садзейнічаць развіццю шматбаковых кантактаў, а таксама пабудова структуры міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў мэтах абароны правоў чалавека. 

 

Пераклад з англійскай мовы: Яўгенія Камарова, ЕўраБеларусь - паводле: ENPI Info Centre

Видео