BE RU EN
rss facebook twitter

Запушчаны сайт Культурнай праграмы Усходняга партнёрства

09.12.2011
Запушчаны сайт Культурнай праграмы Усходняга партнёрства

Нядаўна быў запушчаны вэб-сайт Культурнай праграмы Усходняга партнёрства, якая фінансуецца ЕС, для прасоўвання і распаўсюджвання дзейнасці праграмы. Акрамя гэтага, сайт будзе выступаць ў якасці платформы для наладжвання кантактаў і паляпшэння абмену перадавым досведам у сферы культуры паміж шасцю краінамі Усходняга партнёрства: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай. 

 

Адным з ключавых інструментаў сайта з'яўляецца Развіццё дзелавых кантактаў на рэгіянальным і сектаральным узроўнях, праз які члены праграмы змогуць абменьвацца навінамі і падзеямі, паведамляць калегам і суседзям ва УП пра з’яўленне новых праграм у культурным жыцці сваёй краіны і пераймаць іх досвед. Развіццю трывалых сувязяў паміж членамі Культурнай праграмы Усходняга партнёрства будзе спрыяць стварэнне Базы кантактаў арганізацый і ўстаноў, якія працуюць у сферы культуры і ў іншых сумежных сферах дзейнасці ў краінах Усходняга партнёрства і Еўрапейскага Саюза.

Другі онлайн-інструмент сайта - гэта Бібліятэка перадавога досведу і тэматычных даследаванняў, у якой будуць утрымлівацца натхняльныя гісторыі дасягнення поспеху, з асаблівым акцэнтам на кіраванні культурай, развіцці культурнай палітыкі і міжкультурным супрацоўніцтве паміж краінамі.

Яшчэ адзін важны раздзел вэб-сайта будзе прысвечаны Грантавым праектам, адабраным Еўрапейскай камісіяй на конкурсе праектаў, які пачаўся ў 2010 годзе. Гэты раздзел будзе ўтрымліваць падрабязную інфармацыю аб праектах, іх развіцці, прамежкавых рэзультатах і выніках, а таксама будзе афіцыйна абвяшчаць, якія з гэтых праектаў будуць рэалізоўвацца.

Раздзел Юрыдычнай падтрымкі будзе дададзены на сайт пазней. У ім будзе ўтрымлівацца нарматыўна-прававая база ўсіх краін-удзельнікаў у сферы культуры, з мэтай іх параўнання, аналізу падабенстваў і адрозненняў і вызначэння далейшых напрамкаў кіравання сферай культуры. Сайт будзе таксама публікаваць рэгулярныя абнаўленні ў праграме, яе апошнія дасягненні і навіны пра іншыя ініцыятывы і праекты.

Культурная праграма Усходняга партнёрства бюджэтам у ? 12 млн. накіраваная на аказанне дапамогі краінам-партнёрам УП у правядзенні рэформ на ўрадавым узроўні ў сферы культуры, умацаванне патэнцыялу і павышэнне прафесіяналізму дзеячоў культуры ў рэгіёне і на ўмацаванне рэгіянальных культурных сувязяў і дыялогу паміж краінамі Усходняга партнёрства, а таксама паміж суб’ектамі  культуры ў краінах Еўрапейскага Саюза і ўсходніх сяброў Еўрапейскай палітыкі добрасуседства.

 

Пераклад: Яўгенія Камарова, ЕўраБеларусь - паводле: ENPI Info Centre

Видео