BE RU EN
rss facebook twitter

Семінар УП па грамадзянскай абароне і супрацоўніцтву ў барацьбе з прыроднымі бедствамі

05.12.2011
Семінар УП па грамадзянскай абароне і супрацоўніцтву ў барацьбе з прыроднымі бедствамі

Спецыялісты па барацьбе са стыхійнымі бедствамі і па грамадзянскай абароне з краін Усходняга партнёрства - Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны - атрымаюць магчымасць набыць лепшае разуменне механізмаў грамадзянскай абароны, якія ўжываюцца ў Еўрапейскім Саюзе, а таксама змогуць падзяліцца сваім нацыянальным досведам падчас семінара, які пройдзе з 5 па 9 снежня ў Кіеве. Мерапрыемства пройде ў рамках праграмы ЕС па Прадухіленні, забеспячэнні гатоўнасці да іх і рэагаванні на прыродныя і тэхнагенныя катастрофы ва Усходнім рэгіёне ЕІПД (PPRD East). 

 

Мерапрыемства будзе накіраванае на азнаямленне ўдзельнікаў з метадалогіяй ЕС, якая тычыцца планавання, правядзення і рэалізацыі планаў дзеянняў і палявых вучэнняў. На семінары будуць рэалізаваныя чатыры планы дзеянняў і адзін план палявых вучэнняў, у якім возьмуць удзел сілы грамадзянскай абароны з усіх шасці краін-партнёраў.

Спецыялісты па барацьбе са стыхійнымі бедствамі з партнёрскіх краін будуць мець магчымасць прадставіць свае нацыянальныя сістэмы практыкаванняў па грамадзянскай абароне і даведаюцца, як арганізоўваюцца вучэнні ў рамках Механізму грамадзянскай абароны ЕС, а таксама змогуць мець магчымасць абмеркаваць і ўзгадніць агульныя элементы ў мадэляваных планах дзеянняў і палявых вучэнняў. Канчатковае ўзгадненне адбудзецца ў ходзе рэалізацыі праграмы PPRD East, якая пачнецца летам 2012 года.

Семінар будзе суправаджацца канферэнцыяй па пачатковым планаванні для ўсіх чатырох планаў дзеянняў, якія будуць разыгрывацца паміж парамі суседніх краін-партнёраў (Грузія-Арменія, Грузія-Азербайджан, Украіна-Беларусь, Украіна-Малдова). Кожнае з гэтых практыкаванняў будзе накіраванае на мадэляванне найбольш верагодных стыхійных бедстваў ў чатырох рэгіёнах (землятрусы, паводкі, лясныя пажары і хімічныя аварыі). Рэзультатам канферэнцыі стане складанне праектаў планаў дзеянняў, узгодненае па часе, месцы, забяспечанае тэхнічнай падтрымкай і іншымі неабходнымі пытаннямі, якія дазволяць пачаць больш дэталёвае планаванне працэсу.

Флагманская ініцыятыва Усходняга партнёрства па Прадухіленні, забеспячэнні гатоўнасці да іх і рэагаванні на прыродныя і тэхнагенныя катастрофы ва Усходнім рэгіёне ЕІПД (PPRD East), бюджэтам у 6 млн. еўра, накіраваная на садзейнічанне дасягненню міру, стабільнасці, бяспекі і росквіту ва Усходнім рэгіёне ЕІПД і абарону навакольнага асяроддзя, насельніцтва, культурнай спадчыны, прыродных рэсурсаў і інфраструктуры праз умацаванне ўстойлівасці партнёрскіх краін, падрыхтаванасці і рэагаванне на стыхійныя і антрапагенныя катастрофы.

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" - паводле ENPI Info Centre

Видео