BE RU EN
rss facebook twitter

Будаўніцтва "Паўночнага патока" можа якасна змяніць умовы гульні для Беларусі і Украіны

10.11.2011
Будаўніцтва "Паўночнага патока" можа якасна змяніць умовы гульні для Беларусі і Украіны

Будаўніцтва "Паўночнага патока" можа якасна змяніць умовы гульні для Беларусі і Украіны

Роберт Колсан паводле справаздач беларускай і ўкраінскай служб Радыё "Свабода" (RFE/RL)

 

Не ўсе радаваліся ў гэтую нядзелю, 8 лістапада, калі заходнееўрапейскія лідэры сустрэліся з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым у Лубміне (Германія), каб адзначыць запуск першай часткі газаправода "Паўночны паток" (Nord Stream).

Калі яго будаўніцтва будзе завершанае ў канцы наступнага года, то праз 1224-кіламетровы газаправод агульным коштам у 10 млрд. долараў Расія зможа штогод пастаўляць непасрэдна на заходнія рынкі па 55 млрд. м3 прыроднага газу, прычым у абыход транзітных краін, такіх як Украіна і Беларусь, якія зараз спадзяюцца на прыбыткі ад транзітных збораў, а таксама карыстаюцца сваім палітычным уплывам, які яны атрымліваюць ад уваходжання ў склад энергетычнага ўраўнення Еўропы. 

Цяпер гэтыя даходы і гэты палітычны ўплыў могуць рэзка скараціцца. Выступаючы ў верасні, прэзідэнт Мядзведзеў падкрэсліў, што "Паўночны паток" "знізіць рызыкі" Расіі дзякуючы будаўніцтву газаправода ў абыход Беларусі і Украіны.

Беларускі эканамічны эксперт у энэргетычных пытаннях Станіслаў Гусак паведаміў, што будаўніцтва газаправода можа аказаць разбуральнае ўздзеянне на Беларусь і Украіну:

"Адзіная мытная прастора, "Паўночны паток" і падобныя праекты Расіі прызначаныя толькі для знішчэння магчымасцяў Беларусі і Украіны на незалежнасць. Трэба разумець, што ўсе гэтыя дзеянні прадпрымаюцца ў рамках адзінай палітыкі - палітыкі каланізацыі рэгіёну".

Дакладны ўплыў Паўночнага патока на геаграфічных суседзяў Расіі па-ранейшаму невядомы. Гледзячы на Германію і іншыя краіны Заходняй Еўропы, якія адмовіліся ад атамнай энергетыкі пасля катастрофы ў Фукусіме, узровень еўрапейскага попыту на расійскі газ у бліжэйшыя гады цяжка спрагназаваць.

Яшчэ да будаўніцтва газаправода, каля 80% расійскага газа, што накіроўвалася на рынкі Еўропы, праходзіла праз Украіну, а большасць астатняй - праз Беларусь. 

 

Новыя рычагі ўплыву Масквы

Адным са следстваў гэтага праекта могуць стаць новыя рычагі ўплыву на Мінск і Кіеў, якія Крэмль зможа выкарыстоўваць да гэтых краін у адпаведнасці са сваімі палітычнымі мэтамі.

Расійскі дзяржаўны энергетычны гігант "Газпром", які забяспечвае "Паўночны паток" прыродным газам, нядаўна заявіў, што ён мае намер адводзіць па сваім новым газаправодзе каля 20% газа, якая зараз праходзіць праз Украіну. Такім чынам, Кіеў можа страціць каля 700 млн. долараў транзітных прыбыткаў штогод.

Аднак украінскі энергетычны аналітык Валянцін Зямлянскі лічыць, што ўкраінскі транзітны маршрут застанецца дзейсным, нягледзячы на новы трубаправод:

"Украіна заўсёды будзе заставацца асноўным маршрутам. Наша перавага над усімі альтэрнаўтыўнымі маршрутамі (нават над беларускім), напрыклад, у тым, што ў нашай краіне маюцца падземныя газасховішчы. Узімку падземнае захоўванне газа падтрымлівае неабходны ціск у сістэме для забеспячэння далейшага транзіта газа ў еўрапейскія краіны".

Аналітык Уладзімір Сапрыкін пагаджаецца, што, паколькі прыродны газ "Паўночнага патока" прызначаецца перш за ўсё для Германіі, якая яго атрымлівае дагэтуль праз транзіт цераз Беларусь і Польшчу, то страты Кіева павінныя быць мінімальнымі.

Справа не ў эканоміцы, а ў палітыцы

Беларускі эксперт у энергетычных пытаннях Аляксандр Мех лічыць, што Мінск добра адчуе негатыўныя следствы "Паўночнага патока". Ён асцерагаецца, што Масква можа выкарыстаць страх Беларусі перад скарачэннем транзіта газа праз Беларусь, узмацніць ціск на Мінск і вымусіць яго на прадажу ключавых беларускіх эканамічных актываў расійскім інвестарам:

"Гэта была вар'яцкая ідэя з боку беларускага ўрада - прадаць нават 50% акцый "Белтрансгаза". 85% газа, якая пастаўляецца на беларускія прадпрыемствы, распаўсюджваецца праз сетку гэтай кампаніі. Іншымі словамі, кіраўніцтва "Белтрансгаза" кантралюе таксама ўсе прадпрыемствы ў нашай краіне. А значыць, гэта не проста эканамічная, гэта палітычная справа. Гэта пытанне выжывання краіны, пытанне яе незалежнасці".

Мех дадае, што фінансавыя страты ад транзіта газа маюць важнае значэнне для Мінска, але страта статуса транзітнай краіны будзе нашмат больш сур’ёзнай справай, бо праз гэта "краіна будзе губляць некаторыя са сваіх магчымасцяў".

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" - паводле RFE/RL

Видео