BE RU EN
rss facebook twitter

Пытаньне Усходняга партнэрства на Эўрапейскім эканамічным кангрэсе ў Катавіцэ

19.05.2011
Пытаньне Усходняга партнэрства на Эўрапейскім эканамічным кангрэсе ў Катавіцэ

Эўропа паглыбляе супрацоўніцтва з краінамі Усходняга партнэрства, аднак гэта ня тычыцца Беларусі, перш за ўсё з-за палітычнай сытуацыі ў Менску - падкрэсліваюць ўдзельнікі Эўрапейскага эканамічнага кангрэсу. Анджэй Цяшкоўскі, упаўнаважаны польскага ўраду па пытаньнях Усходняга партнэрства зьвярнуў увагу:

"У выпадку Беларусі, якая патэнцыйна ахоплена Усходнім партнэрствам, не было дасягнута двухбаковага супрацоўніцтва".

У сваю чаргу, дарадчык Амбасады Беларусі ў Польшчы Андрэй Лазавік адзначыў:

"Беларусь заклікае стварыць Форум ўсходняга разьвіцьця, аднак сёньня няма такога суб’екта сярод удзельнікаў Усходняга партнэрства, які выклікаў бы цікавасць ўсёй Эўропы".

У рамках Усходняга партнэрства Эўразьвяз рэалізуе некалькі праектаў, у тым ліку ў галіне энэргетыкі, адміністрацыі й бізнесу. З гэтак званага Эўрапейскага інструменту партнэрства й суседства на 2011–2013 гады Беларусь не атрымала нічога, у той час, як для Украіны выдзелена больш за 470 мільёнаў эўра.

 

Ігар Ісаеў, Польскае радыё для замежжа

Видео