BE RU EN
rss facebook twitter

Грамадскія арганізацыі Беларусі і беларусаў замежжа звярнуліся з заклікам спрасціць візавы рэжым

26.04.2011
Грамадскія арганізацыі Беларусі і беларусаў замежжа звярнуліся з заклікам спрасціць візавы рэжым
20 красавіка 2011 г.

ПРЭС-РЭЛІЗ

 

Грамадскія арганізацыі Беларусі і беларусаў замежжа звярнуліся ва ўрад з заклікам спрасціць візавы рэжым для грамадзян замежных краін

 

У звароце, што быў накіраваны ў Савет міністраў, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства спорту і турызму,  а таксама ў Міністэрства культуры Беларусі, адзначаецца:

«У якасці жэсту добрай волі ў адносінах да грамадзян замежных дзяржаў, прапануем у аднабаковым парадку знізіць кошт беларускіх віз, спрасціць працэдуру іх выдачы альбо адмяніць візавы рэжым наогул».

Паводле падпісантаў, гэткі крок станоўча адаб’ецца на стасунках Беларусі з іншымі краінамі, а таксама можа паскорыць спрашчэнне ці поўную адмену візавага рэжыму ў тым ліку і з краінамі Шэнгенскага пагаднення, што прадугледжана праграмай ЕЗ “Усходняе партнёрства”.

На думку палітолага Алеся Лагвінца, кожны крок беларускага ўраду па спрашчэнні візавага рэжыму будзе заўважаны і пазітыўна ўспрыняты ў Брусэлі ды можа паўплываць на хуткасць падпісання адпаведных дамоў аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю.

“Палягчэнне і скасаванне візавага рэжыму адназначна спрычыніцца да росту наведвальнасці Беларусі, паспрыяе больш пазітыўнаму іміджу краіны, а таксама прынясе адпаведныя эканамічныя дывідэнды. Як вядома, колькасць турыстаў уплывае на колькасць грошай, якія яны пакідаюць у адпаведнай краіне”, - пракаментаваў адкрыты ліст Алесь Лагвінец.

Пад адкрытым лістом падпісаліся 24 беларускія недзяржаўныя арганізацыі ды ініцыятывы, якія зарэгістраваныя як у Беларусі, так і ў некаторых краінах ЕЗ. Зварот ініцыявала грамадская кааліцыя “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”, што была створаная з мэтай спрашчэння і далейшай адмены візавага рэжыму паміж Беларуссю і Шэнгенскай зонай.


Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся
:

info@novisa.by
(+375 29) 857-20-00 

 

Спампаваць тэкст Звароту
Видео