BE RU EN
rss facebook twitter

У. Вялічка: У цяперашняй сітуацыі нельга патрабаваць ад беларускага народа грамадзянскіх паводзінаў

15.04.2011
У. Вялічка: У цяперашняй сітуацыі нельга патрабаваць ад беларускага народа грамадзянскіх паводзінаў

У Мінску 11 красавіка пачалася двухдзённая канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства "Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні". 

Кіраўнік міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" Уладзіслаў Вялічка ў інтэрв'ю БелаПАН зазначыў, што нельга патрабаваць ад беларускага народа грамадзянскіх паводзінаў у акалічнасцях, у якіх ён існуе апошнія 17 гадоў.

"Дыялог з Еўропай — усяго толькі сродак для дасягнення шэрагу задач. Ён важны, але не самадастатковы. Большасць праблем на ўзроўні дыялогу знаходзяцца ўнутры нашага грамадства", — мяркуе Вялічка.

Ён таксама заявіў, што дыялог як ніколі ўскладнены падзеямі 19 снежня і наступствамі рэпрэсій супраць палітыкаў і грамадзянскіх актывістаў.

"Але ніхто з парадку дня не здымаў неабходнасць пабудовы гэтага дыялогу, таму што прадзяржаўныя і незалежныя арганізацыі не могуць выкрасліць адна адну з палітычнага і грамадскага жыцця краіны. У нас няма іншага выйсця, як шукаць узаемаразуменне", — падкрэсліў Вялічка.

 

 

Відэа Паўла Падабеда, БелаПАН

Видео