BE RU EN
rss facebook twitter

Інтэрнэт як прыкладны інструмент у дзейнасці моладзевых арганізацый

09.04.2011
Інтэрнэт як прыкладны інструмент у дзейнасці моладзевых арганізацый

   

 Альтэрнатыўная моладзевая платформа

Міжнародны кансорцыюм “ЕЎРАБЕЛАРУСЬ”

Форум Сюд

 Інтэрнэт як прыкладны інструмент у дзейнасці моладзевых арганізацый

 

Аўтар даследавання: Міхал Нядзвецкі, супрацоўнік Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (www.palityka.org)

Аўтар выказвае падзяку Юрыю Бычкову (www.byblogger.net) за кансультацыі ў пытаннях тэхнічных характарыстык сайтаў і блогаў, якія былі разгледжаны ў даследаванні.

 

Метадалагічная база даследавання

Асноўнай задачай даследавання было атрыманне колькасных і якасных характарыстык, якія адлюстроўваць агульны стан вэб-рэсурсаў моладзевый арганізацый.

Даследаванне праводзілася ў перыяд з 15 студзеня па 15 лютага 2011 г. і прадугледжвала аналіз інтэрнэт-рэсурсаў зарэгістраваных і незарэгістраваных арганізацый. Адзінкамі даследавання выступалі сайты і блогі; акаўнты і інфармацыйныя старонкі ў сацыяльных сетках vkontakte.ru і facebook.com; акаўнты ў мікраблогавай сістэме twitter.com і некаторых іншых сэрвісах (youtube, Вікіпедыя).

У ходзе даследавання праводзіўся кантэнт-аналіз вэб-рэсурсаў; для сайтаў і блогаў вызначаліся іх тэхнічныя характарыстыкі. Аналізу падлягала таксама і наяўнасць сістэмы прамоцыі ў сацыяльных сетках. Для кантэнт-аналізу збіраліся і кадаваліся дадзеныя па інфармацыйным напаўненні (структура сайта; колькасць артыкулаў; перыядычнасць абнаўлення) у перыяд з 1 верасня 2010 г. па 31 студзеня 2011 г.; тэхнічных характарыстыках (рухавік, шаблон сайта; наяўнасць/адсутнасць версій на замежнай мове і інш.). У сацыяльных сетках, мікраблогах і мультымедыйных сэрвісах аналізавалася колькасць пастаянных удзельнікаў/падпісчыкаў; аб’ѐм тэкставай, аўдыѐ-, фота- і відэаінфармацыі за ўвесь перыяд існавання акаўнтаў.

Аналіз наведвальнасці рэсурсаў праводзіўся толькі за студзень 2011 г. і толькі пры наяўнасці адкрытай статыстычнай інфармацыі ў сістэме “Акавіта” (akavita.by).

Адбор арганізацый праводзіўся па наступных прынцыпах:

  • моладзевыя арганізацыі па назве, місіі і мэтам згодна ўстаноўчым дакументам;
  • арганізацыі, асноўная частка дзейнасці якіх непасрэдна разлічана на моладзевую аўдыторыю;
  • арганізацыі рэспубліканскага і рэгіянальнага ўзроўня; мясцовыя арганізацыі статусам не ніжэй за абласныя разам з мясцовымі арганізацыямі г. Мінска.Для зручнасці быў праведзены падзел арганізацый па катэгорыях згодна іх сферы дзейнасці: арганізацыі сацыяльнай скіраванасці (дапамога інвалідам, хворым на ВІЧ/СНІД; з агульнай скіраванасцю на развіццѐ моладзі; экалагічныя і г.д.); арганізацыі прафесійнай скіраванасці (вызначаная тэматыка прафесій; кансультацыя і дапамога ў атрыманні адукацыі, працаўладкаванні і г.д.); палітычнай і рэлігійнай ідэалогіі; праваабарончай скіраванасці (абарона правоў студэнтаў, жывѐл, сэксуальных меншасцяў); жаночыя і сэксуальных меньшасцяў; культурнай і/ці спартыўнай скіраванасці (скаўцкія, музычныя; рыцарскія клубы); навукова-асветніцкай скіраванасці (дыскусійна-аналітычныя; дэбатныя клубы); парасонныя структуры.Грамадзянскія кампаніі і інфармацыйныя парталы былі вылучаны ў асобныя самастойныя катэгорыі.  

Чытаць прэзентацыя вынікаў даследавання

Чытаць поўны тэкст з вынікамі даследвання


Крыніца: ampby.org

Видео