BE RU EN
rss facebook twitter

Алена Танкачова: Запрашэнне АБСЕ не азначае, што выракі будуць мяккія (Відэа)

08.03.2011
Алена Танкачова: Запрашэнне АБСЕ не азначае, што выракі будуць мяккія (Відэа)

Праваабаронца Алена Танкачова ўпэўненая, што рашэнне беларускага Міністэрства замежных справаў запрасіць на суды над удзельнікамі Плошчы назіральнікаў ад АБСЕ – не сведчанне адкрытасці, а хутчэй вымушаная захада.

“Тое, што тут будуць прадстаўнікі офісу АБСЕ – гэта фактычна гарантыя таго, што хоць нейкія незалежныя назіральнікі змогуць назіраць за працэсам ад пачатку да канца”, – кажа Алена Танкачова.

Аднак, на ейную думку, казаць пра нейкае “пацяпленне” не выпадае. “Я не веру ў гатоўнасць улады змякчаць выракі, – заявіла праваабаронца. – Тое што мы бачым у першых працэсах, – відавочная скіраванасць на жорсткія прысуды, на жорсткія захады пакарання людзей, якіх вінаваць нават не ў арганізацыі, а толькі ва ўдзеле ў тым, што ўлады называюць масавымі беспарадкамі”.

2 сакавіка завяршыўся разгляд крымінальных справаў Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Малчанава і Змітра Новіка. Суд Фрунзенскага раёну Менску прысудзіў іх да зняволення ад 3 да 4 гадоў. Беларускія праваабаронцы лічаць гэтыя выракі палітычна матываванымі. Разам паводле справы аб масавых беспарадках абвінавачанні выстаўленыя 42 асобам.

 

 

 

belsat.eu

Видео