BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

М.Басацкі: Польшча не будзе рэагаваць на заявы Лукашэнкі

28.01.2011
М.Басацкі: Польшча не будзе рэагаваць на заявы Лукашэнкі
Польшча не збіраецца рэагаваць на апошнюю заяву Лукашэнкі пра нібыта тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Беларусі.

 

Аб гэтым Рацыі паведаміў прэс-сакратар польскага Міністэрства замежных спраў Марцін Басацкі. Паводле яго, красамоўным адказам беларускім уладам будзе канферэнцыя донараў, якія збіраюцца падтрымаць грамадзянскую супольнасць Беларусі:

– Мы не будзем зрэагоўваць на заявы спадара Лукашэнкі, якія ён цяпер паўтарае, бадай, кожныя два-тры дні. Затое я хачу запрасіць на сапраўды вялікую падзею ў польска-беларускіх дачыненнях – на канферэнцыю донараў для грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Канферэнцыя адбудзецца ў аўторак (1 лютага). Будуць на ёй прадстаўніцтвы больш чым 40 краін свету, многія міністры замежных спраў еўрапейскіх краін ды высокае прадстаўніцтва Злучаных Штатаў.

Па словах Марціна Басацкага, удзельнікі канферэнцыі будуць дэклараваць канкрэтную дапамогу для грамадзянскай супольнасці Беларусі і гэта будзе больш важная, чым якія-небудзь заявы Лукашэнкі, падзея у беларуска-польскіх і беларуска-еўрапейскіх адносінах.

 

Кастусь Бандарук, Радыё Рацыя

Видео