BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Еўракамісія абвесціла конкурс праектных прапаноў у межах новага праекта EAST-INVEST

19.02.2010
Еўракамісія абвесціла конкурс праектных прапаноў у межах новага праекта EAST-INVEST

Еўрапейская Камісія абвесціла конкурс праектных прапаноў на агульную суму 67 мільёнаў еўра у межах новага рэгіянальнага Праекта інвестыцый і развіцця гандлёвых стасункаў EAST-INVEST. Конкурс адкрыты для краін Усходняга партнёрства на перыяд 2010-2013 года. Праект EAST-INVEST накіраваны на ўзмацненне эканамічнага развіцця арганізацый публічнага кіравання і прыватных арганізацый рэгіёна Усходняга Суседства (Eastern Neighbourhood).

Сярод асноўных прыарытэтаў конкурса:

  • Развіццё дыялогу арганізацый публічнага кіравання і прыватных арганізацый праз інтэграванне малых і сярэдніх прадпрыемстваў, бізнэс-пасярэднікаў і інш. гульцоў у сеткавыя механізмы супрацоўніцтва;
  • Стымуляванне абмена лепшымі практыкамі і ўзаемасувязямі паміж кампаніямі з краін ЕС і Усходняга Суседства з мэтай стымулявання супрацоўніцтва, узаемнага гандлю, трансферу тэхналогій, мытных працэдур, таварных стандартаў і інвестыцый;
  • Развіццё патэнцыялу і магчымасцей арганізацый Усходняга Суседства, падтрымліваючых развіццё малога і сярэдняга бізнэсу з мэтай стымулявання кааперацыі малых і сярэдніх прадпрыемстваў.
     

Заяўкі на конкурс у выглядзе канцэптуальных прапаноў павінны быць пададзеныя не пазней за 4 сакавіка 2010 года.

Падрабязней з умовамі конкурса і формамі дакументаў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце ENPI-EuroEast

Видео