BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Трэнінг праграмы “Моладзь у дзеяньні”

04.02.2010
Трэнінг праграмы “Моладзь у дзеяньні”
Трэнінг «Ўсходні express» для валантэраў альбо прафэсыяналаў, якія працуюць з моладдзю, хочуць рабіць праекты ў межах праграмы “Моладзь у дзеяньні” акцыя 3.1 (Youth Exchange) ладзіцца ў Калінінградзе 4-10 траўня.

Мэта трэнінга – пашырыць веды арганізатораў Абмена моладзі ў межах акцыі 3.1 «Моладзі ў дзеяньні», асабліва для абменаў з краінамі Ўсходняй Эўропы і Каўказа (EECA).

Група будзе складацца з 13 ўдзельнікаў з краін Эўразьвяза і 13 удзельнікаў з краін Усходняй Эўропы і Каўказа. Веданьне ангельскай мовы неабходнае.

Харчаваньне і пражываньне для ўдзельнікаў з Усходняй Эўропы бясплатнае. Кошты праезда вяртаюцца паводле квіткоў.

Арганізатары: польская і літоўская нацыянальныя агенцыі і SALTO EECA.

Апошні тэрмін падачы заявак - 5 сакавіка.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы:
http://www.salto-youth.net/eetc2010/

Видео