BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сербы падалі заяўку на ўступ у Еўрасаюз

30.12.2009
Сербы падалі заяўку на ўступ у Еўрасаюз
Прэзідэнт Сербіі Барыс Тадзіч і прэм'ер-міністр краіны Мірко Цвятковіч падпісалі заяўку на сяброўства рэспублікі ў Еўрапейскім звязе (ЕЗ) і адпаведны мемарандум.

Раней Рада па еўрапейскай інтэграцыі пры ўрадзе дзяржавы пры ўдзеле Б.Тадзіча і М.Цвятковіча пастанавіла, што Сербія падасць заяўку на сяброўства ў ЕЗ да канца гэтага года

Карл Більдт, міністр замежных спраў Швецыі, якая старшынюе цяпер у ЕЗ, размеціў на сваім блогу ў інтэрнэце запрашэнне да лідэраў Сербіі прыехаць у Стакгольм 22 снежня 2009 года для падачы заяўкі пра ўступ у блок. Чакаецца таксама, што 22 снежня ў сталіцы Швецыі будзе і камісар ЕС па пытаннях пашырэння Олі Рэн.

Супраць уступлення Сербіі ў Еўразвяз выступае шэраг апазіцыйных партый. Сярод іх галоўную ролю гуляе Сербская радыкальная партыя пад старшынствам Таміслава Ніколіча. Цяпер яна мае 58 з 250 месцаў у парламенце краіны. Лідэры палітычнай арганізацыі выступаюць таксама за больш цеснае супрацоўніцтва Белграда з Масквой і Пекінам, паведамляе ej.by.

Ссылка

Видео