BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ці магчымы універсітэт у Беларусі?

15.12.2009
Ці  магчымы універсітэт у Беларусі?

18 кастрычніка ў Мінску адбудзецца семінар “Універсітэт ХХІ стагоддзя: ідэі і рэалізацыя”, прысвечаны абмеркаванню ролі і месца універсітэта ў сучаснай сацыякультурнай сітуацыі.

Мэтай семінара з’яўляецца арганізацыя адкрытай публічнай дыскусіі па праблемах сучаснага беларускага універсітэта, прэзентацыя розных пазіцый, праграм дзейнасці, абмеркаванне і пошук адказаў на пытанні:

  • Якое месца і прызначэнне універсітэтаў у сучасным свеце?
  • Ці выконваюць сучасныя беларускія універсітэты сваё прызначэнне?
  • Якія перспектывы рэалізацыі новых ідэй і праектаў універсітэта ва ўмовах сучаснай Беларусі?

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца эксперты і практыкі ў галіне адукацыі, прадстаўнікі дзяржаўных структур і арганізацый грамадзянскай супольнасці, журналісты друкаваных і Інтэрнэт-СМІ, а таксама ўсе зацікаўленыя дадзенай праблематыкай.

     У праграме семінара: 

    • Прэзентацыя ініцыятыў па стварэнню і развіццю універсітэта ў Беларусі (Уладзімір Дунаеў, Святлана Мацкевіч і інш.)
    • Абмеркаванне і крытыка прапанаваных ініцыятыў, іх перспектыў і ўмоваў рэалізацыі
    • Даклад філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча “Думаць Беларусь” як ідэялогія сучаснага беларускага універсітэта”

Семінар будзе праходзіць 18 снежня па адрасе: вул. Карла Маркса, 10. Пачатак а 14.00.

Папярэдняя рэгістрацыя для удзелу ў семінары не патрабуецца. 

Мерапрыемства арганізавана ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый” і праектнай групай Агенцтва гуманітарных тэхналогій сумесна з ГА “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”, Цэнтрам прававой трансфармацыі, АГА “Фонд імя Льва Сапегі” і інш. 

Па арганізацыйных пытаннях звяртайцеся: (+37529) 271-01-22 Анатоль Швецоў (кардынатар мерапрыемства).

Видео