BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Конференция "Местное развитие на постсоветском пространстве: опыт и исследования"

15.12.2009
Конференция "Местное развитие на постсоветском пространстве: опыт и исследования"

ГА «Цэнтр сацыяльных інавацый» і часопіс «Палітычная сфера» запрашаюць да ўдзелу ў міжнароднай навукова- практычнай канферэнцыі “Мясцовае развіццё на постасавецкай прасторы: вопыт даследванняў і праблем кіравання”. Канферэнцыя адбудзецца ў Мінску 1-2 лютага 2010 года.

Сучаснае  мысленне і кіраванне патрабуе, каб  рашэнне задач мясцовага  развіцця будавалася на базе ўліку і комплекснага разглядання шырокага кола працэсаў, з’яваў, структур. Задача стаіць не толькі ва ўзгадненні ведаў у рамках розных навуковых дысцыплін і міждысцыплінарных даследванняў. Для адэкватнага разумення сітуацыі, а галоўнае, для кіравання працэсамі развіцця неабходна сумяшчэнне гэтых разнастайных ведаў з ведамі, практыкамі і тэхналогіямі ў кіраванні, арганізацыі дзейнасці, праектаванні, праграмаванні і г.д.

Адмысловую праблему і нават выклік для даследчыкаў і практыкаў прадстаўляе постсавецкая сацыяльная, культурная і палітычная рэальнасць. Яна патрабуе пошуку новых канцэптаў для разумення сітуацыі і спецыяльных тэхналогій і прынцыпаў працы ў ёй. У той жа час і даследчыкі, і практыкі адчуваюць дэфіцыт камунікацыі адзін з адным і мажлівасцяў “зборкі” разрозненых ведаў і вопыту як неад’емнай часткі мясцовага развіцця.

Мэтай дадзенай канферэнцыі з’яўляецца комплекснае  абмеркаванне мясцовага развіцця як аб’екта мыслення, даследвання і  кіравання.

У рамках канферэнцыі  плануецца тры блокі выступаў і дыскусій:

  1. Мясцовае развіццё ў даследваннях: палітыка-прававыя, эканамічныя, сацыяльныя, экалагічныя, культуралагічныя і іншыя аспекты мясцовага развіцця. Вопыт і вынікі даследванняў гарадоў, рэгіёнаў, сельскіх паселішчаў і мясцовых супольнасцяў.
  2. Кіраванне развіццём: аналіз праграм і стратэгій развіцця, праектная і праграмнай дзейнасці. Мажлівасці ацэнкі і крытэрыі эфектыўнасці рэалізацыі  праграм. Аналіз практыкі рэалізацыі.
  3. Міждысцыплінарнае ўзаемадзеянне і кааперацыя суб’ектаў у арганізацыі мясцовага развіцця: падыходы і прынцыпы арганізацыі ўзаемадзеяння розных суб’ектаў, якія ўключаны ў мясцовае развіццё, аналіз практыкі.

Да  ўдзелу запрашаюцца:

  • Даследчыкі рэгіёнаў, гарадоў, мясцовых супольнасцяў і г.д. (эканамісты, палітолагі, прававеды, сацыёлагі, сацыяльныя псіхолагі, культуролагі і .г.д.);
  • Распрацоўшчыкі, арганізатары і мэнэджеры праграм развіцця, эксперты па развіцці.

 Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, расейская

Формы ўдзелу:

- выступ з дакладам на секцыях – 15-20 хвілін

- удзел у дыскусіях  

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна даслаць заяўку (у вольнай форме), падаўшы прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара/суаўтараў, статус (пасада, навуковая ступень/званне, поўная назва арганізацыі), кантактную інфармацыю (тэлефон, e-mail).

Для вступу з дакладам дадаткова неабходна прадставіць тэзісы выступу. 

Асноўныя  патрабаванні да тэзісаў:

Аб’ём тэзісаў да 4 старонак А;, шрыфт – Times New Roman, памер шрыфта – 14, адзінарны інтэрвал.  

Тэксты тэзісаў  прымаюцца да 31 снежня 2009 г. па эл. пошце: [email protected] Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script

Заўкі на ўдзел у  канферэнцыі прымаюцца да 15 студзеня 2010 года па эл. пошце: [email protected] Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script  

Па арганізацыйных пытаннях звяртайцеся: [email protected] Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script , +375293351505 Пазняк Ганна (кардынатар канферэнцыі).
Видео