BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ці застанецца ў Менску офіс АБСЭ?

10.12.2009
Ці застанецца ў Менску офіс АБСЭ?
17 сьнежня будзе прынятае рашэньне наконт офіса АБСЭ ў Менску. Беларусь аб’явіць аб сваім рашэньні наконт працягу мандата офісу АБСЭ ў Менску падчас пасяджэньня Сталай рады АБСЭ ў Вене 17 сьнежня.

Пра гэта паведаміў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкі.

Паводле яго слоў,”гэта пытаньне разглядаецца і яшчэ не пастаўлена кропка”.

“Беларусь зацікаўлена ў канструктыўным супрацоўніцтве з офісам АБСЭ. Я з аптымізмам гляджу на будучыню нашага ўзаемадзеяньня з гэтым офісам”, — заявіў Варанецкі.

2 верасьня кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Уладзімер Макей сказаў, што “беларускі бок змушаны сур’ёзна задумацца над пэрспектывамі далейшай дзейнасьці офіса АБСЭ ў Менску, у тым ліку ў дачыненьні да прызначэньня яго новага кіраўніка”. “Тым больш што аб’ектыўных падстаў для існаваньня палявой прысутнасьці АБСЭ ў Беларусі няма”, — адзначыў Макей, паведамляе БелаПАН.

Офіс АБСЭ ў Менску быў адкрыты 1 студзеня 2003 года. Мандат офіса АБСЭ дзейнічае на працягу года і можа быць прадоўжаны са згоды беларускага ўрада.

Пасада кіраўніка офісу АБСЭ ў Менску вызвалілася 1 кастрычніка. Папярэдні кіраўнік офісу Ганс-Йохэн Шмітпрацаваў у Беларусі зь лютага 2008 года.

Апошнім часам прадстаўнікі беларускай апазыцыі неаднаразова выказвалі нездавальненьне дзейнасьцю і выказваньнямі дыплямата. Вядома як мінімум аб чатырох скаргах на Шміта, якія былі нібыта пададзеныя ў цэнтральны офіс АБСЭ ў Вене: ад прадстаўнікоў міжнароднай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія), ад Аб'яднаных дэмакратычных сіл, а таксама ад былой супрацоўніцы і былога кіроўцы офісу.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, цэнтральны офіс АБСЭ ў Вене праводзіў праверку дзейнасьці Шміта ў Беларусі.

Спасылка

Видео