BE RU EN
rss facebook twitter

«Атамны Астравец» Мікалая Ваўранюка ўзнагароджаны на фестывалі ў Браціславе.

22.10.2009
«Атамны Астравец» Мікалая Ваўранюка ўзнагароджаны на фестывалі ў Браціславе.

Рэпартаж “Атамны Астравец” журналіста "Белсата" які распавядае пра праблему будоўлі атамнай электрастанцыі ў Беларусі атрымаў спецыяльную ўзнагароду «Гонаровага Прызнання» ў конкурсе 36-га Міжнароднага фестывалю фільмаў, звязаных з тэматыкаю збалансаванага развіцця, Ekotopfilm 2009”, які адбываецца 19–23 кастрычніка у Брасціславе (Славаччына).

Рэпартаж знаёміць з праблемаю будоўлі атамнай электрастанцыі ў беларускім Астраўцы, што на Гарадзеншчыне. Тэма паўстання АЭС у Беларусі – краіне, што пацярпела ад найбуйнейшай ядравай катастрофы ў гісторыі, якая адбылася ў Чарнобылі, – нікога не пакідае абыякавым.

 

Мікалай Ваўранюк у сваёй стужцы падае меркаванні жыхароў Астравецкага раёну: як сябраў пратэставага камітэту, так і прыхільнікаў будоўлі АЭС, якія спадзяюцца на новыя месцы працы і развіццё рэгіёну. У “Атамным Астраўцы” гучаць аргументы фізікаў, якія падтрымліваюць развіццё атамнай энергетыкі, эколагаў і медыкаў, што даследуюць наступствы катастрофы ў Чарнобылі.

 

Мікалай Ваўранюкпадляшскі беларус, якія вось ужо два гады супрацоўнічае з тэлеканаламБелсат”, гледачы якога могуць пабачыць ягоныя шматлікія рэпартажы. Журналіст вядомы сваім шматгадовым досведам працы ў Беластоцкім аддзеле Польскага грамадскага тэлебачання TVP S.A.

 

Акрамя “Атамнага Астраўца” у адборы на фестываль даслалі яшчэ 250 стужак з каля 24 краінаў. Сярод дасланых фільмаў і рэпартажаў журы выбрала 94 і менавіта яны разам з рэпартажам “Белсату” былі паказаныя ў рамках фестывалю.

 

Цэрэмонія ўзнагароджвання адбудзецца 23 кастрычніка ў славацкай сталіцы.

Видео