BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Семінар для журналістаў у Германіі

09.07.2009
Семінар для журналістаў у Германіі

Сёлета ў Лейпцыгу (Германія) адбудзецца семінар для маладых журналістаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.З 21 верасня да 2 кастрычніка 2009 г. маладыя журналісты з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы маюць магчымасць пазнаёміцца з працай нямецкіх медыя: радыё-, тэле-, друкаваных і online-СМІ. Разам з павышэннем прафесійнай кваліфікацыі прадугледжваецца і культурніцкі абмен паміж удзельнікамі.

Арганізатарам паездкі з’яўляецца Саксонскі фонд медыйнай адукацыі, які трымаюць Цэнтральнанямецкае радыё і Саксонскі зямельны інстытут прыватнага радыё і новых медыя.

Усе выдаткі для ўдзельнікаў бярэ на сябе арганізатар.

Журналісты павінны быць не старэйшыя за 40 гадоў, мець досвед прафесійнай дзейнасці і добра валодаць нямецкай мовай, паколькі працоўнай мовай семінару з’яўляецца нямецкая.

Апошняя дата падачы заявак — 21 жніўня 2009 года.
Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы паездкі, праграму семінару і ўзор заяўкі глядзіце на сайце www.ssm-seminar.de

Кантакты для зваротнай сувязі:
Sabine Költsch (Сабінэ Кёльтш)
S-WOK
August-Bebel-Straße 43
04275 Leipzig

Telefon: 0341 — 30 18 181
Telefax: 0341 — 30 18 182
E-Mail: [email protected]
Паводле сайта Беларускай Асацыяцыі Журналістаў http://baj.by

Видео