BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Конкурс для студэнтаў, журналістаў і маладых актывістаў

09.07.2009
Конкурс для студэнтаў, журналістаў і маладых актывістаў
Для каго: ад 18 да 30 год
Дзе: Славакія
Калі: 16/09 - 18/09 2009
Дэдлайн: 12/07/2009
http://csf.ceetrust.org/article/contest-introduction/
Працы, якія будуць прапанаваныя на конкурс мусяць утрымліваць наватарскае прадстаўленьне праблематыкі грамадзянскай супольнасьці й кіравацца ідэяй падвышэньня грамадзянскай актыўнасьці.

Працы могуць быць у форме:
- эсэ (да 2 тыс. словаў),
- фотарэпартажа (1-5 фатаздымкаў),
- відэа (да 3 хв.).

Выбар тэмы залежыць ад творчай вынаходлівасьці аўтара. Важным зьяўляецца ўказаньне асабістага погляду на грамадзянскую супольнасьць. Працы могуць апісваць асабісты досьвед грамадзкай дзейнасьці, прадстаўляць самыя цяжкія грамадзкія праблемы альбо грамадзкія інтарэсы ў мясцовай супольнасьці.

Усе працы мусяць быць на ангельскай мове.

Тры пераможцы атрымаюць стыпэндыю ў памеры 2 тыс. даляраў, якую змогуць выкарыстаць для асабістага разьвіцьця (адукацыя, стажыроўка, асабісты дасьледніцкі праект) ды прымуць удзел у Міжнародным форуме, які адбудзецца ў Браціславе з 16 да 18 верасьня 2009 году.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя ў жніўні 2009 году. Абраныя працы будуць прадстаўленыя на форуме ў Браціславе.

Падрабязная інфармацыя на сайце http://csf.ceetrust.org/

Апошні тэрмін падачы працаў: 12 ліпеня 2009.
Видео