BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На сесіі АБСЕ ў Вільні

01.07.2009
На сесіі АБСЕ ў Вільні
На мінулым тыдні старшыня Менскага офісу АБСЕ Ганс-Ёган Шмідт выказаў некаторыя меркаванні наконт адносінаў Беларусі з Захадам. Інтэрв'ю цяпер становіцца надзвычай актуальным, бо ў Вільні пачалася 18-я штогадовая сэсія ПА АБСЕ. Што да інтэрв'ю, то паводле аглядальніка Рамана Якаўлеўскага, менавіта сам амбасадар Шмідт і быў яго ініцыятарам.

Што да інтэрв'ю, кажа аглядальнік, вельмі гучны рэзананс атрымаў тэзіс амбасадара наконт таго, што інтарэсам АБСЭ супярэчыць канцэнтрацыя ўвагі выключна, напрыклад, на правах чалавека. Вельмі цікава гэта прагучала, калі ўзгадаць, што на адкрыцці сэсіі прагучала прамова Адамкуса, які адзначыў, што гэтая структура заўсёды прынцыпова падымала пытанне правоў чалавека і такім чынам садзейнічала прагрэсу ў Савецкім Саюзе. І гэта сапраўды было так, падкрэслівае Раман Якаўлеўскі:

- Наколькі я ведаю, рэзананс быў даволі негатыўным, у тым ліку і ў кангрэсе ЗША. Разам з тым, паводле неафіцыйных дадзеных,  шзраг удзельнікаў  гэтай сэсіі ў Вільні маюць намер падняць пытанне па асобе спадара Шмідта, наколькі яго тэзісы адпавядаюць мэтам АБСЭ. Таму чакаецца, я б так казаў, пэўная інтрыга гэтай сэсіі.

Варта адзначыць, што на гэтую сэсію не прадугледжаны разгляд і агучванне беларускага пытання. Тым не менш запланавана абмеркаванне працы шэрагу місій у розных краінах, таму лагічна меркаваць, што і Менскага офісу АБСЕ, асабліва пасля такіх заяў, падкрэслівае аглядальнік.

Спасылка

Видео