BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь і Украіна будуць лабіраваць інтарэсы адзін аднаго ва "Усходнім партнёрстве" - Б.Батура

30.06.2009
Беларусь і Украіна будуць лабіраваць інтарэсы адзін аднаго ва "Усходнім партнёрстве" - Б.Батура
29 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Васількоў - БЕЛТА/. Беларусь і Украіна маюць намер лабіраваць інтарэсы адзін аднаго ва "Усходнім партнёрстве". Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Савета Рэспублікі Барыс Батура па выніках сустрэчы са спікерам Вярхоўнай Рады Украіны Уладзімірам Літвіным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усё наша супрацоўніцтва так ці інакш датычыцца таго, як больш эфектыўна пераадолець крызіс, - адзначыў Барыс Батура. - Сёння мы абмеркавалі магчымасці ўнясення сумесных праектаў у работу праграмы "Усходняе партнёрства", каб сур'ёзна лабіраваць свае інтарэсы".

У сваю чаргу спікер Вярхоўнай Рады Украіны Уладзімір Літвін абазначыў сваю пазіцыю так: "Супрацоўніцтва ў рамках "Усходняга партнёрства" не павінна змяшчаць ніякіх спецыфічных умоў для якой-небудзь краіны, у тым ліку для Беларусі".

Cпасылка 

Видео