BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

26 чэрвеня на нефармальнай сустрэчы Бюро ПАСЕ абмяркуе пытанне Беларусі

25.06.2009
26 чэрвеня на нефармальнай сустрэчы Бюро ПАСЕ абмяркуе пытанне Беларусі
26 чэрвеня на нефармальнай сустрэчы ў Страсбургу Бюро Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) абмяркуе пытанне Беларусі.
Як паведамляе БелаПАН, на нефармальным паседжанні будзе абмяркоўвацца прынятая ПАСЕ 23 чэрвеня рэзалюцыя наконт вяртання беларускаму парламенту статусу спецыяльнага запрошанага ў асамблеі. Афіцыйная сустрэча бюро, на якой юрыдычна павінна быць зацверджаная гэтая рэзалюцыя, адбудзецца 7 верасня ў Парыжы.

Сябра Бюро ПАСЕ дэпутат ад Кіпра Хрыстас Пургурыдэс нагадаў, што на паседжанні 23 чэрвеня Беларусі выразна далі зразумець, што статус адмысловага запрошанага будзе вернуты толькі ў выпадку ўвядзення мараторыю на смяротнае пакаранне.

Ён таксама адзначыў, што ПАСЕ неабходна вызначыцца, якім чынам будзе забяспечана яшчэ адно патрабаванне рэзалюцыі — абавязковае ўключэнне ў склад дэлегацыі ад Беларусі прадстаўнікоў непарламенцкай апазіцыі ў выпадку вяртання статусу адмысловага запрошанага.
 
Ссылка
Видео