BE RU EN
rss facebook twitter

Эўра дапаможа Польшчы выйсьці з крызысу

25.02.2009
Эўра дапаможа Польшчы выйсьці з крызысу

Эўракамісар па справах рэгіянальнай палітыкі Данута Хюбнэр заявіла ў эфіры Польскага радыё, што адсутнасьць Польшчы ў зоне эўра значна ўскладняе змаганьне з крызысам. Паводле словаў Хюбнэр, нацыянальная польская валюта абмяжоўвае магчымасьці манэўру паміж ашчаднасьцямі й павелічэньнем дэфіцыту. Адпаведна, значна запавольваецца працэс актывізацыі каньюнктуры. 

Д. Хюбнэр: Ва ўмовах крызысу разьвітыя краіны й дзяржавы зоны эўра маюць лягчэйшы шлях выхаду зь цяжкай сытуацыі. Яны не павінны займацца кантролем уласнай валюты, курсу сваіх грошай. Гэта менавіта той дадатковы элемэнт крызысу, зь якім цяпер змагаецца Польшча. Калі б мы былі ў зоне эўра, то страты былі б меншымі. 

Справа ўваходу Польшчы ў зону эўра падзяліла польскае грамадзтва. Прэм’ер-міністар Дональд Туск выказваецца за як мага хутчэйшае ўвядзеньне эўрапейскай валюты ў Польшчы. Тым часам прэзыдэнт Лех Качыньскі перакананы, што адмова ад нацыянальнай валюты ў дадзены момант нематэзгодная.

Пытаньне эўра ў Польшчы будзе сёньня адной з галоўных тэмаў грамадзка-эканамічнага саміту, які распачаўся ранкам у Канцылярыі прэзыдэнта Качыньскага. У саміце бяруць удзел прадстаўнікі бізнэс-колаў, эканамісты й палітыкі.  

Спасылка 

Видео