BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У акцыі „Пасылка на Ўсход” агулам сабрана больш за 65 тыс. дал.

05.02.2009
У акцыі „Пасылка на Ўсход” агулам сабрана больш за 65 тыс. дал.
Блізу 6 тысяч палякаў, якія жывуць на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу, дзякуючы акцыі арганізацыі Caritas і таварыству „Wspólnota Polska”, атрымалі матэрыяльную дапамогу. У рамках акцыі „Пасылка на Ўсход” дзяцям з польскіx сем’яў зь Беларусі, Украіны, Казахстану й Расеі перададзены прадукты харчаваньня, цацкі, школьныя прылады й вопратка, а таксама аплачаны абеды для дзяцей зь некалькіх садкоў і школаў.

Арганізатары акцыі падкрэсьліваюць, што падтрымка палякаў з Усходу – гэта абавязак і праява салідарнасьці. На тэрыторыі былых савецкіх рэспублік жыве каля 3 мільёнаў чалавек польскага паходжаньня, паўмільёна зь іх – гэта дзеці.

У акцыі „Пасылка на Ўсход” агулам сабрана больш за 65 тысяч даляраў. Найбольш грошай было сабрана пры дапамозе смс-паведамленьняў.

Спасылка

Видео