BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Шыльды на польскай мове ў Вільні незаконныя

05.02.2009
Шыльды на польскай мове ў Вільні незаконныя
Улады Віленскага раёну маюць месяц на тое, каб зьняць польскія шыльды з назвамі вуліц. Калі гэта ня будзе зроблена, то ў акцыю ўключыцца судовы выканаўца, піша штодзёнка „Lietuvos Rytas”. На мінулым тыдні Адміністрацыйны суд Летувы вынес рашэньне, што польскія надпісы, якія месьцяцца побач зь летувіскімі, нязгодныя з заканадаўствам. Самакіраваньне Віленскага раёну аднак ня складвае рук і намерваецца паскардзіцца ў Эўрапейскі трыбунал па правох чалавека ў Страсбурзе.

Мясцовае кіраўніцтва тлумачыць, што няма грошай на зьмену шыльдаў. У сваю чаргу прадстаўнік летувіскага ўраду па Віленскай акрузе Юргіс Юркевічус мяркуе, што гэта звычайная адпіска, паколькі на такую мэту ня трэба вялікіх сродкаў, а патрэбнае жаданьне.

Шыльды з польскімі назвамі можна пабачыць у мясцовасьцях Майшагола, Жэша, Нямэнчын ці Чырвоны Двор. Найчасьцей шыльды разьмешчаныя на прыватных дамах, а жыхары маюць права не ўпусьціць судовага выканаўцу на свой панадворак. Штодзёнка „Lietuvos Rytas” нагадвае, што падобныя выпадкі здараліся ўжо ў Салечніках, дзе польскія назвы вісяць да гэтага часу.

Спасылка

Видео