BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека ў Менску

05.02.2009
Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека ў Менску
Моладзевая прафсаюзная група "Студэнцкая Рада" запрашае прыняць удзел у Міжнароднай Студэнцкай Школе Правоў Чалавека/ Правоў Студэнтаў, якая пройдзе напрыканцы лютага ў Менску.Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і маладыя актывісты зь Беларусі, Расеі і Украіны.

     Школа правоў чалавека - гэта двухдзённы сэмінар па навучаньні асновам правоў чалавека. Трэнерамі школы зьяўляюцца вядомыя праваабаронцы й эксперты ў сфэры грамадзянскіх ініцыятываў разам зь лідэрамі сутдэнцкіх рухаў і маладымі грамадзкімі актывістамі.

     Навучаньне ў школе бясплатнае, забясьпечваецца харчаваньне й пражываньне.

     Каб прыняць удзел у школе, неабходна запоўніць анкету ўдзельніка і адаслаць яе на электронны адрас: [email protected]

     Апошні тэрмін падачы заявак – 10 лютага.

     Больш падрабязная інфармацыя – па e-mail: [email protected]

Видео