BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларуска-дацкія перспектывы

29.01.2009
Беларуска-дацкія перспектывы

28 студзеня 2009 г. у сталіцы Даніі Капенгагене адбылася спецыяльная сустрэча каманды экспертаў праекта Еўракамісіі “Падтрымка развіцця патэнцыяла і сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх недзяржаўных арганізацый і мясцовай улады” з дацкімі арганізацыямі і экспертамі, зацікаўленымі ў пашырэнні супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Даніяй. 

Прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый, палітычных партый, Міністэрства замежных спраў Даніі пазнаёміліся з актуальнымі тэндэнцыямі, цяжкасцямі і магчымасцямі для развіцця партнёрскіх сувязей як з беларускімі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, так і з мясцовымі ўладамі, ў тым ліку і ў межах праграм Еўрапейскай Камісіі.

Па словах лідэра каманды экспертаў сп. Ліны Петэрсэн, сустрэча была, на жаль, не вельмі працяглай і не змагла прадставіць магчымасць знайсці адказы на шматлікія пытанні, але арганізатары спадзяюцца, што сустрэчы з падобнай мэтай і павесткай дня ў Даніі будуць арганізоўвацца больш рэгулярна. Для гэтага была створана рабоча група па абмеркаванні магчымасцяў супрацоўніцтва з Беларуссю на ўзроўні недзяржаўных арганізацый, якая сумесна каардынуецца дацкімі арганізацыямі LOF і “Еўрапейскі дом”.

Дзякуючы падтрымцы Еўрапейскай Камісіі, у 2008 годзе падобныя сустрэчы-прамоцыі Беларусі ў якасці партнёра для еўрапейскіх краін ужо адбыліся ў Польшчы, Літве, Швецыі і іншых краінах. У планах экспертаў праекта таксама арганізацыя падобнай сустрэчы для зацікаўленых арганізацый у Галандыі  ў лютым-сакавіку 2009 года.

Улад Вялічка
[email protected]

Видео