BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Польшчы пратэсты мэдпэрсаналу не спыняюцца

09.01.2009
У Польшчы пратэсты мэдпэрсаналу не спыняюцца
Ужо сем мэдсёстраў галадае ў Псыхіятрычным шпіталі ў польскім Яраслаўі. Яны патрабуюць павышэньня заробкаў і павагі да іх прафэсіі. Яны заяўляюць, што пратэст-галадоўка будзе пашырацца, калі дырэкцыя шпіталя не пачне перамовы з удзельніцамі пратэсту.

Мэдсёстры, нягледзячы на галадоўку, працуюць як заўсёды, а пасьля дзяжурстваў застаюцца ў шпіталі начаваць. Жанчыны знаходзяцца пад апекаю лекара.

Мэдсёстры патрабуюць павышэньня заробкаў для сябе й сваіх калегаў. Таксама яны выступаюць супраць дыскрымінацыі іх асяродка. На іх думку, дыскрымінацыя праяўляецца ў тым, што заробкі павышаюць толькі лекарам, а на мэдсёстраў ніхто не зьвяртае ўвагі. Мэдсёстры таксама лічаць, што недаацэненымі застаецца іх прафэсійная адказнасьць і цяжкая праца.

Спасылка 

Видео