BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лукашэнка падпісаў закон аб прадстаўніцтве Эўрапейскай камісіі ў Беларусі

09.01.2009
Лукашэнка падпісаў закон аб прадстаўніцтве Эўрапейскай камісіі ў Беларусі

Аляксандар Лукашэнка падпісаў 6 студзеня закон аб прадстаўніцтве Эўрапейскай камісіі ў Беларусі, паведамляе БелТа. У сьнежні мінулага году гэты дакумэнт прыняў парлямэнт Беларусі.

“Тым самым, беларускі бок завяршае нарматыўна-прававое афармленьне умоваў для спрыяльнай дзейнасьці прадстаўніцтва ЭК на тэрыторыі Беларусі, што дазволіць больш эфэктыўна весьці дыялёг па шырокім спэктары пытаньняў паміж Беларусьсю й ЭЗ” – канстатаваў прадстаўнік прэс-службы кіраўніка дзяржавы. 

Двухбаковае пагадненьне аб адкрыцьці ў Менску офісу ЭК было падпісанае 7 сакавіка 2008 году ў Брусэлі. Падпісаўшы гэты дакумэнт, Беларусь пагадзілася на недатыкальнасьць памяшканьняў, карэспандэнцыі й архіваў будучага прадстаўніцтва, а таксама на імунітэт ад крымінальнай юрысдыкцыі й падатковыя ільготы.

Эўракамісія – гэта адзін з галоўных выканаўчых ворганаў Эўрапейскага зьвязу, якія рэалізуе палітыку супольнасьці на падставе рашэньняў Рады Эўрапейскага зьвязу.

Спасылка 

Видео