BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праграма для жанчын “У пошуках сваіх каранёў і сябе сучаснай”

05.01.2009
Праграма для жанчын “У пошуках сваіх каранёў і сябе сучаснай”

Калі цікавішся мінулым, атрымліваеш веды пра традыцыі, заняткі, адчуваеш дух тых часоў не толькі дзеля таго, каб перанесці гэтыя формы з мінулага ў сучаснае, а хутчэй дзеля таго, каб у сучасным шукаць новыя формы для адлюстравання традыцый таго месца, дзе мы жывем.

Мы прапануем удзел у праграме, якая звязвае традыцыі і сучаснасць, этнаграфічныя экспедыцыі і семінары па сучасным жаночым праблемам. Як рэалізаваць сябе? Ці мае жаночае лідэрства жаночы характар? Як дасягнуць сваёй мэты і навучыцца натхняць іншых?

На ўсе гэтыя пытані мы жадаем знайсці адказы разам з Вамі!

Нашы мерапрыемствы ў 2008 годзе:

Семінар-знаёмства (31 студзеня – 1 лютага 2009)

Мы сустрэнемся для таго, каб пазнаёміцца, абмеркаваць сітуацыі, якія нас хвалююць і дзе мы хацелі б штосьці змяніць, складзем план нашых далейшых экспедыцый і семінараў.

Час  экспедыцый (люты-сакавік  - 2009)

У чым заключаўся сэнс рытуалаў, заняткаў нашых бабуль? Якой філасофіяй гэта было напоўнена? Што ад гэтага мы маем на сёння? Якія каштоўнасці мы можам зараз перадаць сваім дзецям? Якімі каштоўнасцямі мы валодаем, адкуль іх карані?
Гэта час вандровак і знаёмстваў з цікавымі людзьмі, якія займаюцца традыцыйнымі, але забытымі сёння заняткамі. А таксама час нашых разважанняў і практык. А яшчэ мы можам пазнаёміцца з цікавымі жанчынамі ў розных кутках Беларусі.
У нас будзе магчымасць прыняць удзел у 4 экспедыцыях (4 выходных), але ў кожнай з удзельніц будзе магчымасць прыняць удзел у 1-2 экспедыцыях.

Час семінараў (2 выходных, сакавік - красавік 2009)

У чым асаблівасць ладу жыцця сучасных жанчын, і чым гэта адрозніваецца ад ладу жыцця пакалення нашых матуль, бабуль? Якія з’явіліся новыя выклікі, свабоды ці праблемы? Сучасныя гендэрныя тэорыі – у чым іх спецыфіка?
Гэта час для самавызначэння, вызначэння сваіх інтарэсаў і стварэння стратэгій па іх рэалізацыі, распрацоўкі міні-праектаў.

Час самаадукацыі ў навучальных гуртках (5 сустрэч на працягу траўня-чэрвеня 2009)

Навучальныя гурткі – гэта цудоўная магчымасць абмеркаваць тэмы, з якімі плануецца працаваць, назапасіць матэрыял, абмеркаваць пытанні і стратэгіі правядзення ўласных праектаў.
У парах ці маленькіх групах у ўдзельніц будзе магчымасць знайсці зацікаўленых у свае ўласныя гурткі і стварыць каманды аднадумцаў.

Час дзеяння (ліпень-лістапад 2009)

Мы можам падзяліцца сваімі ведамі, можам згуртаваць людзей разам, падтрымаць ці натхніць – мы робім свае ўласныя крокі ў самарэалізацыі і рэалізуем міні-праекты ў любой галіне жыцця, накіраваныя на аб’яднанне вакол вырашэння хвалюючых праблем у грамадстве.

Фестываль жаночых ідэй (снежань 2009)

На гэтым мерапрыемстве будуць прадстаўлены цікавыя вынікі творчай працы жанчын па рэалізацыі сваіх ідэй у межах праграмы.

Чаму гэта можа быць актуальна для Вас?

  • У Вас будзе магчымасць распрацоўкі, рэалізацыі сваіх уласных творчых ідэй па тэме.
  • Вы зможаце абмеркаваць тое, што вас хвалюе з іншымі жанчынамі і спецыялістамі ў розных сферах культуры і гендэрных даследаванняў.
  • Гэта праграма – унікальная магчымасць пабываць у розных цікавых кутках Беларусі і пазнаеміцца з традыцыйнымі рамёсламі і цікавымі людзьмі.
  • Вы знойдзеце аднадумцаў, абменяецеся ведамі і створыце разам нешта карыснае для грамадства і для сабе.
  • На прыканцы праграмы вы атрымаеце сертыфікат удзелу і набытых пад час праекту кампетэнцый.

Як стаць удзельніцай праграмы?

  • Вырашыць, ці згодны Вы ўдзельнічаць у праграме на працягу прапанаванага часу
  • Прыняць удзел у конкурсе і напісаць эсэ “Якая я жанчына і якія праблемы жанчын меня хвалююць?”  (не меньш за 2 старонкі) Будзьце крэатыўнымі і адкрытымі!
  • Даслаць да 23 студзеня 2009 г. ліст з анкетай + эсэ на 2 паштовыя скрынкі: [email protected] і [email protected]  з адзнакай «Праграма Ж!»

Усяго запланавана па выніках конкурсу зрабіць групу з 20-25 удзельніц.

Форма Анкеты ўдзельніцы

Інфармацыя пра праграму

Видео