BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У 2008 г. у Вялікабрытанію на аздараўленне з'ездзілі каля 3000 беларускіх дзяцей

26.12.2008
У 2008 г. у Вялікабрытанію на аздараўленне з'ездзілі каля 3000 беларускіх дзяцей
У 2008 годзе ў Вялікабрытанію на аздараўленне з'ездзілі каля 3 тыс. беларускіх дзяцей з рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН паведаміў амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс.
Па ягоных словах, агулам сёлета ў брытанскую амбасаду ад грамадзян Беларусі паступіла каля 10 тыс. зваротаў на атрыманне візаў. Больш за 90% з іх былі задаволеныя.

Амбасадар таксама адзначыў, што ў 2008 годзе Вялікабрытанія пачала выдаваць біяметрычныя візы. Пасля гэтага быў распрацаваны ўнікальны праект па мабільным зборы біяметрычных звестак. Гэта значыць, што шмат якім дзецям з аддаленых раёнаў не трэба зараз ехаць у Мінск, каб падаць заяўку на візу, паведаміў дыпламат.

Cпасылка 

Видео