BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ЎРОЦЛАЎ І ХАЙФА ЧАКАЮЦЬ ПРЫЗНАЧЭННЯ НОВАГА МЭРА ГРОДНА

18.12.2008
ЎРОЦЛАЎ І ХАЙФА ЧАКАЮЦЬ ПРЫЗНАЧЭННЯ НОВАГА МЭРА ГРОДНА
Прэзідэнт польскага Ўроцлава размаўляў у панядзелак з кіраўніцай непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў пра аднаўленне партнёрскіх стасункаў з Гродна. Як паведамляе ўроцлаўскае выданне “Газеты Выборчай”, і Рафал Дуткевіч і Анжаліка Борыс падкрэслілі, што для гэтага патрэбная добрая воля беларускага боку. Сп. Борыс пры гэтым адзначыла, што рашэнне пра аднаўленне супрацы будзе прымаць не новы старшыня гарадзенскага гарвыканкама, на сустрэчу з якім разлічвае прэзідэнт Уроцлава, а найвышэйшыя ўлады Беларусі.
Супраца паміж Гродна і Ўроцлавам была спыненая ў знак пратэсту супраць пераследаў актывістаў незалежнага польскага руху ў Беларусі ў 2005 г.
Анжаліка Борыс была запрошаная ва Ўроцлаў для святкавання 27-й гадавіны ўвядзення вайсковага стану ў Польшчы.
Прызначэння новага старшыні гарадзенскага гарвыканкама чакаюць і ўлады ізраільскага горада Хайфа. Агенцтва габрэйскіх навінаў са спасылкай на старшыню гарадзенскай габрэйскай абшчыны Алену Куцэвіч распаўсюдзіла нядаўна інфармацыю пра тое, што пагадненне пра ўсталяванне пабрацімскіх стасункаў паміж Гродна і Хайфай можа быць падпісана да 2010 года. Адпаведныя дакуманты ўжо амаль падрыхтаваныя, а правядзенне далейшых перамоваў прыпынена да моманту прызначэння новага старшыні гарадзенскага гарвыканкама замест абранага нядаўна ў парламент Аляксандра Антоненкі.

Спасылка 

Видео