BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прэмія імя Сахарава ўручана

17.12.2008
Прэмія імя Сахарава ўручана
Сёньня адбылося ўрачыстае ўручэньне ўзнагароды імя Андрэя Сахарава, якую прызнае Эўрапейскі парлямэнт. Ляўрэатам зьяўляецца кітайскі апазыцыянэр і абаронца правоў чалавека, абаронца навакольнага асяродзьдзя й змагар са СНІДам Ху Джыа. Кожны год Эўрапейскі парлямэнт адзначае асобу ці арганізацыю, якія змагаюцца за свабоду думкі й правы чалавека, а таксама выступаюць супраць перасьледу й нэталерантнасьці.

На сёньняшняй урачыстасьці сам ляўрэат не прысутнічаў. За яго дзейнасьць кітайскія ўлады пасадзілі яго за краты за нібыта падбухторваньне да дзяржаўнага перавароту. Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг сказаў, што адвага й пасьлядоўнасьць Ху Джыа могуць быць прыкладам для іншых. Эўрадэпутаты выслухалі прамову жонкі ляўрэата, якая таксама не змагла прыехаць на ўрачыстасьць, паколькі ўлады не далі ёй замежны пашпарт.

Сёлета ўзнагарода імя Андрэя Сахарава за свабоду думкі прызнаная 20 раз. Таму на ўрачыстасьць былі запрошаныя ўсе папярэднія ляўрэаты, у гэтым ліку Аляксандар Мілінкевіч.

Cпасылка 

Видео