BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Летуве зьмяншаецца колькасьць жыхароў

16.12.2008
У Летуве зьмяншаецца колькасьць жыхароў
У Летуве зьмяншаецца колькасьць жыхароў. Паводле статыстычных дадзеных, у гэтай краіне больш сьмерцяў, чым народзінаў. Дадатковай праблемай зьяўляецца эміграцыя. У 2008 годзе паказальнік зьмяншэньня лічбы жыхароў у Летуве складае 4,8 на тысячу чалавек. Зь сямі краін Эўразьвязу, у якіх раптоўна зьмяншаецца лічба жыхароў, горшыя вынікі мае толькі Балгарыя.

На такі вынік ўплыў мела найбольшая ў Эўразьвязе сьмяротнасьць і параўнальна вялікая эміграцыя. У бягучым годзе на тысячу чалавек было 13 сьмерцяў, 10 народзінаў і 2 эмігранты.

З падлікаў вынікае, што на пачатку 2009 году Летува будзе мець 3 мільёны 350 тысяч жыхароў. Гэта на 16 тысяч чалавек менш, чым год назад.

Cпасылка

 

Видео