BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Імпэрыя" па-беларуску

16.12.2008
"Імпэрыя" па-беларуску
У выдавецкай сэрыі “Кнігарня Нашай Нівы” выйшла кніга выбітнага польскага пісьменьніка й славутага рэпартэра Рышарда Капусьцінскага – “Імпэрыя”. Пераклад на беларускую мову зрабіў пінскі перкладчык Яўген Саляйчук.

“Імпэрыя” – гэта рэпартаж Капусьцінскага пра краіны былога СССР. Напрыканцы 80-ых гадоў Рышард Капусьцінскі аб’ехаў Савецкі саюз і ў выніку паўстала кніга. Выданьне “Імпэрыі” ў Беларусі можна лічыць своеасаблівай гістарычнай справядівасьцю, паколькі менавіта на беларускай зямлі, у Пінску, Капусьцінскі прыйшоў на сьвет. У арыгінале, па-польску, “Імпэрыя” выйшла ў 1993 годзе, да гэтага часу яна была перакладзеная на дзесяткі моваў. Праз 15 гадоў прыйшла чарга беларускай мовы.

Спасылка

 

Видео