BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

В Ліверпуль, жывотнае!

11.12.2008
В Ліверпуль, жывотнае!

Ліверпуль – гэта англійскі Бабруйск. Да такой высновы прыйшлі карэспандэнты Еўрапейскага радыё, паразмаўляўшы з карэннымі ліверпульцамі, а таксама пагуляўшы па вуліцах горада.

“Бітлз” – гурт, якім ганарыцца ўся Брытанія. А нарадзіўся гурт менавіта ў Ліверпулі. Так і нашыя Шура і Лёва з “Бі-2” пачыналіся з Бабруйску.

- Што ў асноўным робяць турысты, якія прыязджаюць у Ліверпуль, - запыталі мы Сціва, супрацоўніка мясцовага муніцыпалітэту.
- Напіваюцца, — смяецца Сціў, - а калі сур’ёзна, то я б сказаў, што прыязджаюць паглядзець на месца адкуль паходзяць Бітлз. Большасць людзей прыязджае ў Ліверпуль за гэтым.

У нас ужо не так модна пасылаць да чорта. Хутчэй пашлюць у Бабруйск, ды яшчэ і назавуць жывёлінай. У Ліверпуль брытанцы таксама пасылаюць сваіх ворагаў. Хіба што жывёламі не называюць. Супрацоўнік гарадской адміністрацыі Ліверпуля Сціў ужо спакойна ставіцца да такіх выпадаў у адрас свайго роднага горада і кажа, што трэба проста мець добрае пачуццё гумару.

“У прэсе пра нас звычайна пішуць дрэнна... Але мы проста ўсміхаемся, таму што мы ведаем, што мы лепш, чым кажуць пра нас людзі. Цікава, што самыя вядомыя гумарысты –з Ліверпулю. Ці, можа, гэта проста людзі лічаць, што мы гумарысты? Калі вы пойдзе ноччу ў які-небудзь паб, вы там пабачыце шмат гумарыстаў. Таксісты, шафёры аўтобусаў... ды хто заўгодна... Усе яны маюць цудоўнае пачуццё гумару. 8 з 10 лепшых камедыянтаў паходзяць з Ліверпулю”

Той, хто бываў у Бабруйску, напэўна бачыў пры ўездзе... бабра, які вітае гасцей горада. У Ліверпулі таксама ёсць свая жывёліна, няхай і крыху незвычайная – лама-банан. Ці то лама, ці то банан...:

“Стварыў гэтую істоту японскі скульптар Тара Чыза, гэта пародыя на прадукты геннай інжынерыі. Ён назваў яе – “Суперламабанана”. Ёсць у горадзе і вялікія ламы-бананы, і маленькія... Ёсць нават мапа і там указаныя месцы, дзе стаяць гэтыя ламы-бананы. Дзеці вельмі любяць з імі фатаграфавацца. Хутчэй за ўсё, людзі запомняць менавіта Лама-банану больш за што-небудзь іншае”

А сёлета Ліверпуль стаў культурнай сталіцай Еўропы.

“Гэта шчасце... Гэта шчасце бачыць тут так шмат розных людзей. Наўрад ці і вы б прыехалі ў Ліверпуль, калі б ён не быў культурнай сталіцай Еўропы. Таксама людзям, якія былі без працы, цяпер нашмат прасцей яе адшукаць. З’явілася больш працоўных месцаў. Сёлета тут вельмі шмат турыстаў, і яны прывозяць сюды шмат грошай. Але ў той жа час мы выдаткоўваем шмат грошай на розныя мерапрыемствы. Прыязджаюць людзі з Аўстраліі, Японіі, Амерыкі... Шмат іспанцаў, італьянцаў. І нават людзі з Беларусі! (смяецца)”

І няхай пакуль Бабруйск не дацягнуў да звання культурнай сталіцы Еўропы. Аднак думаецца, што калі там пачаць граматна развіваць турыстычны бізнэс, увесь кірылічны Інтэрнэт збяжыцца ў нашую маленькую культурную сталіцу. Глядзіш, і да культурнай сталіцы Еўропы дацягнем.

Віталіна Грахоўская, Наста Ігнатовіч Еўрапейскае радыё для Беларусі.

Image 13766
Image 13767
Image 13768
Image 13769
Image 13770
Image 13771
Image 13772
Image 13773
Image 13774

 

Спасылка 



Видео