BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

„Цэнтар здароўя дзіцяці” прадае дабрачынныя паштоўкі

11.12.2008
„Цэнтар здароўя дзіцяці” прадае дабрачынныя паштоўкі
Варшаўскі шпіталь „Цэнтар здароўя дзіцяці” ладзіць продаж дабрачынынх сьвяточных паштовак. Іх могуць набываць як фірмы, гэтак і прыватныя асобы.           

Бэата Рэндзяк з прэсавага бюро шпіталя паведаміла, што грошы з продажу паштовак будуць прызначаныя на набыцьцё новага мэдычнага абсталяваньня й апаратуры.

Дзякуючы акцыі, якая праходзіць ад 2005 году, „Цэнтар здароўя дзіцяці” сабраў больш за 560 тыс. злотых. Да гэтага часу ўдалося закупіць у шпіталь аснаду для ратаваньня немаўлятаў: 4 інкубатары для Клінікі нэйрахірургіі й дзіцячай уралёгіі, а таксама спэцыяльную машыну дзеля транспарту нованароджаных дзетак. 

На паштоўках зьмешчана інфармацыя аб тым, што яе пакупнік падтрымаў фінансава шпіталь. Але галоўнае – паштоўкі самі па сабе прыгожыя і ў сьвяточны час, несумненна, прынясуць радасьць нашым блізкім. 

Спасылка 

Видео