BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Experience, Learning, Description: сэмінар для адукатараў

26.09.2008
Experience, Learning, Description: сэмінар для адукатараў

14-15 кастрычніка Грамадзкае аб’яднаньне “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” пры ўдзеле швэдзкага цэнтра міжнародных моладзевых абменаў (CIU) ладзіць сэмінар па ўводзінах у ELD.

Метад ELD (experience, learning, description) – інструмэнт для працы з навыкамі, распрацаванымі ў нефармальным адукацыйным асяроддзі. Распрацаваны арганізацыяй CIU для міжнародных моладзевых праграм абмену ў 2006 годзе.

 У межах сэмінара будзе выкладзена тэарэтычнае абаснаваньне метада, досьвед ягонага выкарыстаньня ў Швэцыі, заплянаваныя практычныя заняткі.

Заяўкі з кантактнымі дадзенымі, назвай арганізацыі, матывацыяй удзелу ў сэмінары дасылаць на эл. адрасы [email protected] і [email protected]  (тэма паведамленьня "eld сэмінар" ).
Сэмінар вядзе швэдзкая трэнерка Ілва Пэрсан. 
Апошні тэрмін падачы заявак – 8 кастрычніка.
Больш падрабязная інфармацыя – па тэлефоне                 +375 29 645 06 12         (Алёна Вялічка).

Видео