BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Польшчы дзень без судовыx паседжаньняў

25.09.2008
У Польшчы дзень без судовыx паседжаньняў
У цэлай Польшчы пратэстуюць працаўнікі правасудзьдзя. Асацыяцыя польскіх судзьдзяў IUSTITIA, якая зладзіла г.зв. Дні без паседжаньняў, лічыць, што пратэст не павінен шкодзіць грамадзянам і дзяржаве.

Сёньня й заўтра судзьдзі ў цэлай краіне ня будуць весьці разгляду справаў. Замест гэтага яны аналізуюць акты й парадкуюць працэсуальныя дакумэнты. Такім чынам польскае правасудзьдзе прыгадвае кіроўным пра неабходнасьць павышэньня заробкаў судоваму пэрсаналу й рэфармаваньня галіны ў цэлым.

Намесьніца старшыні Раённага суду ў г. Глівіцэ Луцыя Алексы-Мішчык запэўнівае, што пратэсту не адчуюць асобы, якія на сёньня атрымалі павестку.

Л. Алексы-Мішчык: Судзьдзі прыйшлі ў суд, але некаторыя зь іх проста не прызначалі паседжаньняў на гэты дзень. Тыя, якія былі заплянаваныя загадзя, усе адбудуцца.

Прэс-сакратар Асацыяцыі польскіх судзьдзяў IUSTITIA Вальдэмар Журэк кажа, што, нягледзячы на пратэст, судоў ніхто не зачыняў.

В. Журэк: Некаторыя працэсы павінны адбыцца. Калі сьведкаў выклікаюць з замежжа, то такія паседжаньні плянуюцца на паўгоду наперад. Ёсьць выпадкі паталягічных сем’яў, калі, для прыкладу, трэба забраць дзіця ў бацькоў. Ёсьць крымінальныя злачынствы, якія могуць пратэрмінавацца, і тады судзьдзя кіруецца ўласным сумленьнем, ці адбудзецца разгляд справы, ці не. 

Пасьля двухдзённага патэсту судзьдзяў, у пятніцу пачнецца пратэстацыйная акцыя пракурораў. Большасьць зь іх намерваецца ўзяць адпачынак па патрабаваньні працаўніка, а такую магчымасьць прадугледжвае польскі Працоўны кодэкс.

Ссылка 

Видео