BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прагаласавала ўжо больш за 7% выбарцаў

25.09.2008
Прагаласавала ўжо больш за 7% выбарцаў

У першыя два дні датэрміновага галасаваньня ў Беларусі прагаласавала 7% выбарцаў. Незалежныя экспэрты й праваабаронцы надалей моцна падкрэсьліваюць, што гэта дасканалы спосаб фальсыфікацыі выбарчых бюлетней.

Перад пачаткам галасаваньня, ЦВК выдала новае распараджэньне, згодна зь якім, падчас датэрміновага галасаваньня выбарчыя скрыні павінны апячатвацца на прыканцы кожнага дня. Праваабаронцы аднак адзначаюць, што бюлетні можна выняць праз дно скрыні, якое застаецца цалкам не забясьпечаным. Менавіта такая прапанова была накіраваная ў Цэнтральную выбарчую камісію.

У сваю чаргу сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік назваў такія падазрэньні „хвораю фантазыяй”. „Гэта плён хворай фантазыі. Што нам цяпер рабіць гэтыя скрыні з жалезабэтону? Празрыстыя скрыні таксама можна адкрыць, разрэзаць, а потым склеіць,” – заявіў Мікалай Лазавік.

Ссылка 

 

Видео